Моладзевы хросны ход у памяць кн. Канстанціна Астрожскага

Моладзевы хросны ход “Каралёў Стан - Тарасава” у памяць дабравернага князя Канстанціна Астрожскага ў рамках святкаванняў 400-годдзя з дня смерці выдатнага праваслаўнага дзеяча ВКЛ, адбыўся 9-11 мая.

 

Праграма хроснага ходу

 

Чацвер, 08.05.2008

 

Мінск, прыход у гонар іконы Божае Маці “Усіх смуткуючых Радасць” (іншагароднія ўдзельнікі)

З 15.00 – заезд удзельнікаў хроснага хода на прыход у гонар іконы Божае Маці “Усіх смуткуючых Радасць”

19.00 – 19.45 – вячэра ў прыходскім доме

20.00 – 22.00 – размовы і вечаровыя малітвы

Пятніца, 09.05.2008

Мінск, прыход у гонар іконы Божае Маці “Усіх смуткуючых Радасць” (іншагароднія ўдзельнікі)

6.30 – пад’ём

7.00 – ранішнія малітвы

7.30 – сняданак

8.00 – ад’езд аўтобусам ад прыходу у гонар іконы Божае Маці “Усіх смуткуючых Радасць” ў Каралёў Стан

Мінск (мінчане)

Дабрацца можна маршрутным аўтобусам “Мінск-Каралёў Стан” з аўтавакзалу “Маскоўскі” альбо з прыпынку аўтобуса каля станцыі метро “Усход”.

Каралёў Стан

9.00 – малебен у храме у гонар Узвіжання Крыжа Гасподняга

9.30 – пачатак хроснага хода (Каралёў Стан – Ляскоўка – Бараўляны – 9.5 км)

Бараўляны

11.30 – храм у гонар Святой Троіцы

12.00 – выхад з Бараўлянаў (Бараўляны – Малінаўка – Дубаўляны – Сёмкаў Гарадок – 17,5 км)

Сёмкаў Гарадок

17.00 – храм у гонар Раства Найсвяцейшай Багародзіцы

17.30 – полудзень

18.00 – выхад з Сёмкава Гарадка (Сёмкаў Гарадок – Прымор’е – Качына – Тарасава – 13 км)

Тарасава

21.00 – храм у гонар Раства Найсвяцейшай Богородицы, размяшчэнне, вячэра, вечаровыя малітвы.

Субота, 10.05.08

Тарасава, храм у гонар Раства Найсвяцейшай Богородицы

08.00 – пад’ём, падрыхтоўка да Літургіі

09.00 – Бажэственная Літургія (ачаляе мітрапаліт Філарэт), святочныя мерапрыемствы

14.00 – полудзень

15.00 – семінар

17.00 – пераезд у «Кінанію» Калодзішчы, дом «Кінанія»

18.00 – Усяночнае трыванне

20.00 – вячэра

22.00 – вечаровыя малітвы, споведзь

Нядзеля, 11.05.08

Калодзішчы, дом «Кінанія»

09.00 – пад’ём, падрыхтоўка да Літургіі

10.00 – Бажэственная Літургія

12.00 – полудзень

13.00 – Пасхальныя прывітанні

16.00 – прыборка, развітанне, ад’езд

Крыніца:

Besedka

Рубрыка: