Пяць гадоў беларускай царкве ў Бельгіі

Адзіная ў шэнгенскай Эўропе беларуская грэка-каталіцкая Царква адзначыла сваю пятую гадавіну.

У 2002 годзе ў адказ на рэальную патрэбу і просьбу вернікаў была заснаваная Супольнасьць у гонар Сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага, якая і стала падмуркам будучай парафіі. 1 чэрвеня 2003 году пры ўдзеле вялікай колькасьці беларусаў замежжа была адпраўлена першая Боская Літургія. Пад скляпеньнем прыгожага храму Сьвятога Сэрца Ісуса Хрыста, які стаўся сапраўдным прытулкам для тых, хто верыць у Бога і шануе сваю Беларушчыну і Айчыну, загучала хвала Богу ў роднай беларускай мове

Крыніца:

Навіны БЭЗ-інфо

Рубрыка: