Пасяджэнне Цэнтральнага Камітэту Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў

5-12 кастрычніка ў Праторасе, Кіпр праходзіць пасяджэнне Цэнтральнага Камітэту Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў.

Канферэнцыя Еўрапейскіх Цэркваў - гэта супольнасць 126 праваслаўных, пратэстанцкіх, англіканскіх і стара-каталіцкіх Цэркваў, а таксама 43 асацыяваных арганізацый з усіх краінаў на Еўрапейскім кантэненце. Трэба адзначыць, аднак, што ніводная Царква ці рэлігійная арганізацыя з Беларусі ў КЕЦ свайго прадстаўніцтва не мае непасрэдна, аднак апасродкавана - праз прадстаўніцтва Рускай Праваслаўнай Царквы. Канферэнцыя Еўрапейскіх Цэркваў была заснаваная ў 1959 г. і мае свае офісы ў Жэневе, Брусэлі і Страсбургу.

Найвышэйшай уладай у Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў з'яўляецца Генеральная Асамблея, якая праводзіцца раз на 6 год. Наступная Генеральная Асамблея КЕЦ адбудзецца 15-21 ліпеня 2009 г. ў Ліёне і будзе мець тэмай "Пакліканыя да адной надзеі ў Хрысце", а мінулая ГА праходзіла ў 2003 г. ў Трандхейме, Нарвегія, дзе і быў сфармаваны кіруючы орган КЕЦ - Цэнтральны Камітэт, у які ўвайшлі 40 членаў, і з якіх быў таксама сфармаваны Выканаўчы камітэт (ягоныя члены пазначаныя *) :

Паўночны Захад Епіскап Рычард Чартэз, Англіканская Царква, Вялікабрытанія, Англія

 

Др Элізан Эліёт, Рэфармаваная Царква, Вялікабрытанія, Шатляндыя

* Прп. Сузана Хэлен Джонс, Англіканская Царква, Вялікабрытанія, Уэльс

Спн Хізэр Мэраў, Рэфармаваная Царква, Вялікабрытанія, Паўночная Ірландыя

Прп Др Бастыан Плэйзер, Аб'яднаныя Пратэстанцкія Цэрквы, Нідэрланды

Сп Колін Райд, Метадысцкая Царква, Вялікабрытанія

Паўночная Балтыка Прп Хэлен Б'ёрнёй, Лютэранская Царква, Нарвегія

 

Сп Сімон Ларсэн, Лютэранская Царква, Данія

* Намеснік Віцэ-Прэзідэнта, дн Маргарэт Ізберг, Лютэранская Царква, Швецыя

Спн Аніта Якабсан, Лютэранская Царква, Латвія

Сп Кадры Мецма, Лютэранская Царква, Эстонія

Прот. Вейка Пурманен: Праваслаўная Царква Фінляндыі, Фінляндыя

Прп. Тапані Рантала, Лютэранская Царква, Фінляндыя

Усход

Дыяк. Аляксандар Васюцін, Руская Праваслаўная Царква, Расія

Прот. Усевалад Чаплін, Руская Праваслаўная Царква, Расія

Арх. Езнік Петрасян, Армянская Апостальская Царква, Арменія

* Арх. Лонгін (Талыпін), Руская Праваслаўная Царква, Германія

Цэнтральны Ўсход

Сп Багуслаў Бурэш, Рэфармаваная Царква, Польшча

* Патрыярх Данііл (Чыбацеа), Румынская Праваслаўная Царква, Румынія

Прп Эльфрыед Дзёр, Лютэранская Царква, Румынія

Сп Анджэй Кузьма, Польская Праваслаўная Царква, Польшча

* Др Марыэла Міхалова, Метадысцкая Царква, Балгарыя

Прп Хана Танзарова-Скарэпова, Гусіцкая Царква, Чэхія

Паўднёвы Ўсход

Мітрапаліт Эмануіл (Адамакіс), Праваслаўная Царква Канстанцінопальскага Патрыярхату, Бельгія

Архім. Бенедыкт Іаану, Праваслаўная Царква Канстанцінопальскага Патрыярхату, Швайцарыя

Еп. Анастасіяс (Хатзопулус), Праваслаўная Царква Грэцыі, Грэцыя

Др Георгі Какурас, Праваслаўная Царква Кіпра, Кіпр

Сп Кацярына Каркала-Зорба, Праваслаўная Царква Грэцыі, Грэцыя

* Мітр. Генадзіяс (Лімурыс), Праваслаўная Царква Канстанцінопальскага Патрыярхату, Турцыя

* Віцэ-Прэзідэнт, арх. Анастасіяс (Янулатус), Праваслаўная Царква Албаніі, Албанія

Цэнтральны Захад

Сп Алмут Брэтснайдэр-Фельзман, Аб'яднаная Царква, Евангелічная Царква Германіі, Германія

* ст. ц. дар. Анц'е Гайдэр-Ротвільм, Аб'яднаная Царква, Евангелічная Царква Германіі, Германія

Еп. Марго Кёсман, Лютэранская Царква, Евангелічная Царква Германіі, Германія

ст. ц. дар. Кардэлія Копіш, Аб'яднаная Царква, Евангелічная Царква Германіі, Германія

Др ст. ц. дар. Ганлор Райнер, Лютэранская Царква, Аўстрыя

Спн Кароль Соланд, Старакаталіцкая Царква, Швайцарыя

* Прп Томас Віпф, Рэфармаваная Царква, Швайцарыя

Поўдзень * Прэзідэнт, прп. Жан-Арноль дэ Клермон, Рэфармаваная Царква, Францыя

 

Еп. Карлас Лопэз, Англіканская Царква, Гішпанія

Прп. Бірджыт Уолнэр, Метадыская Царква, Італія

 

Рашэннем Сінода РПЦ ад 6 кастрычніка 2008 г. Беларускую Праваслаўную Царкву ў дэлегацыі РПЦ на Генеральную Асамблею КЕЦ будзе прадстаўляць супрацоўніца аддзелу знешніх сувязяў Інстытута тэалогіі БДУ Кацярына Пастухова.

 

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: