Штогодняя пілігрымка католікаў у Будслаў
«Маці Будслаўская, Маці святая…» Пад гукі гэтай вядомай кожнаму беларускаму каталіку песні 27 чэрвеня 2006 г. ад архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі выйшла XVI пешая пілігрымка Мінск-Будслаў, у якой сёлета бярэ ўдзел каля паўтысячы асобаў. 2 ліпеня – урачыстасць Маці Божай Будслаўскай