У Францыі адбыўся з'езд Рускага Хрысціянскага Студэнцкага Руху, прысвечаны 90-годдзю Маскоўскага памеснага сабору 1917-1918 гг.
14.10.20083-5 кастрычніка ў мястэчку Лўазі пад Парыжам адбыўся традыцыйны з'езд Рускага Хрысціянскага Студэнцкага Руху, прысвечаны Маскоўскаму памеснаму сабору 1917-1918 гг. і ягонаму ўплыву на сучаснае царкоўнае жыццё. У кангрэсе прынялі ўдзел члены РСХР з Францыі і Бельгіі, а таксама госці з Беларусі, Расіі і Румыніі. У суботу, 4 кастрычніка, з дакладамі выступілі Н.А. Струвэ, Парыж, Францыя ("Маскоўскі сабор і перадсаборны працэс (1905-1918)"), прот. П. Адэльгейм, Пскоў, Расія ("Актуальнасць сабору для царквы ў Расіі"). У дакладак і наступнай дыскусіі і рэфлексіі быў дадзены аналіз становішча праваслаўнай Царквы ў Расіі ў пач. ХХ ст., на працягу савецкага і пост-савецкага перыяду, а таксама ў эміграцыі; Памесны сабор разглядаўся ў гістарычнай, эклееалагічнай і багаслоўскай перспектывах - асноўная ўвага звярталася не на канкрэтныя рашэнні сабору, а на рэалізацыю самога прынцыпу саборнасці як ключавога для жыцця Царквы.
У нядзелю, 5 кастрычніка, прагучаў даклад Іясанфа Дэстывэлі ОР, Цэнтар Ісціна, Парыж, Францыя ("Рэцэпцыя сабора ў эміграцыі"). Завершыўся з'езд заключным выступленнем св. Хрыстофа Далаізіё, Брусэль, Бельгія, і старшыні РСХР Кірыла Салагуба, Парыж, Францыя ("Сабор 1917-1918 гг. і нашае штодзённае жыццё: Сабор і РСХР").
У хуткім часе на нашым партале будуць апублікаваныя некаторыя выступленні.
Крыніца:
Апошнія навіны