Ва Ўсходняй і Цэнтральнай Еўропе створаная новая сетка экуменічнай багаслоўскай адукацыі

У кантэксце хуткіх сацыяльных і палітычных зменаў ва Ўсходняй і Цэнтральнай Еўропе, 37 прадстаўнікаў багаслоўскіх і экуменічных інстытуцый з усяго рэгіёну сабраліся ў Румыніі, каб усталяваць узаемнае супрацоўніцтва і прысвяціць сябе экуменічнай багаслоўскай адукацыі.

Канферэнцыя, якія адбылася ў Манастыры Сымбата дэ Суз 24-28 верасня, была арганізаваная ў межах праграмы па Экуменічнай багаслоўскай адукацыі (ЭБА) Сусветнай рады Цэркваў і Канферэнцыяй Еўрапейскіх Цэркваў (КЕЦ) у супрацоўніцтва з Воласкай Акадэміяй у Грэцыі.

Удзельнікі канферэнцыі, якія прадстаўлялі больш за тузін розных краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, прапанавалі ўмацаваць супрацоўніцтва ў межах сеткі Экуменічных інстытуцый і выкладчыкаў багаслоўя, каб раскрыць яе патэнцыял, а таксама запрасіць Рымска-Каталіцкую Царкву далучыцца да гэтага праекту.

Як ЭБА/СРЦ, так і КЕЦ былі закліканыя працягваць сваю дзейнасць па ініцыяванні, дапамозе і суправаджэнні гэтага новага працэсу па стварэнні сеткі і забеспячэнні яе працы.

У звароце, выдадзеным групай, у прыватнасці, гаворыцца, што "для цэркваў і грамадстваў жыццёва неабходна, і ўдзельнікі прызнаюць гэтую патрэбу, працягваць экуменічны дыялог у багаслоўскай адукацыі ў навучальных праграмах сваіх універсітэтаў і семінарый, а таксама ў жыцці цэркваў гэтага рэгіёну".

Паводле арганізатараў - др. Віярэла Іяніцы (КЕЦ) і др. Дзітрыха Вернера (ЭБА) , на кансультацыі прысутнічаў надзвычайны энтузіязм і зацікаўленасць, якія грунтаваліся на пачуцці таго, што ў багаслоўскай адукацыі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе ёсць пэўная рашучасць і жаданне працягваць экуменічнае супрацоўніцтва.

Яны сцвярджаюць, што гэта выразілася ў многіх новых адкрыццях і інавацыйных праектаў экуменічнага навучання, якое праходзіць паўз межы дэнамінацыйных і нацыянальных ідэнтычнасцей.Некалькі цэнтраў экуменчінай адукацыі былі створаныя цягам апошніх год, каб звянуцца і адказаць на запыты новай ступені царкоўнай і грамадзянскай свядомасці.

Апроч азнаямлення ў канкрэтнымі праектамі інавацыйных мадэляў экуменічнага навучання ў багаслоўскай адукацыі, удзельнікі вызначылі некалькі важных прынцыпаў экуменічнай багаслоўскай адукацыі, а таксама памылкі ў іх ажыццяўленні і пазітыўныя стратэгіі на будучыню.

Група адзначыла, што экуменізм як пазіцыя шчырай адкрытасці і дыялогу мае патрэбу ў тым, каб знайсці шляхі больш глыбокага ўкаранення ў багаслоўскай адукацыі. Узрошчванне экуменічнага этасу павінна заахвочвацца, бо гэта дазваляе вучыцца адно ад другога па-за дэнамінацыйнымі традыцыямі, дапамагае развіццю сяброўскіх стасункаў і, той самы час, пазбягаць стэрэатыпаў і скажоных вобразаў іншых.

Прагучала і тое, што толькі разам розныя хрысціянскія традыцыя могуць больш плённа дасягнуць шырыні і глыбіні хрысціянскай веры і ўнесці сваю долю ў місіянерскую прысутнасць зрысціянскіх цэркваў у сучасных грамадствах.

Сярод удзельнікаў кансультацыі прысутнічалі выкладчыкі багаслоўя і багасловы з Балгарыі, Беларусі, Венгрыі, Германіі, Грузіі, Грэцыі, Італіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Румыніі, Расіі, Чэхіі, Швайцыраі, Украіны, Эстоніі, якія прадстаўлялі Грэка-Каталіцкую, Гусіцкую, Лютэранскую, Праваслаўную, Рымска-Каталіцкую і Рэфармаваную цэрквы.

На кансультацыі выступілі з дакладам Конрад Райзер (Берлін), Штэфан Тоблер (Сібіу), Ан Кул (Тарту), Тэрэза Росі (Рым), Дзітрых Вернер (Жэнева), Канстанцін Скутэріс (якго прадстаўляла Марына Калавопулу, Афіны), Панцеліс Калайцыдзіс (пісьмовы даклад) і Элені Касэлурі (Волаская Акадэмія), Дагмар Гэлер (Басэ), Васіль Леб (Клюж-Напока), Антуан Аржакоўскі (Львоў), Івана Нобль (Прага) і Кахабер Куртанідзэ (Грузія).

Звароце ўдзельнікаў канферэнцыі (па-ангельску)

Даклады канферэнцыі і спіс важных цэнтраў па экуменічнай адукацыі і даследаванням будуць даступныя на <a href="http://www.oikoumene.org/en/resources/documents/wcc-programmes/education...старонцы ЭБА сайту СРЦ

<a href="http://www.oikoumene.org/en/programmes/education-and-ecumenical-formatio...праграма СРЦ па Экуменічнай багаслоўскай адукацыі (ЭБА)

Канферэнцыя Еўрапейскіх Цэркваў (КЕЦ)

Пераклад на беларускую мову паводле <a href="http://www.oikoumene.org/en/news/news-management/eng/a/article/1722/new-...афіцыйнага сайта СРЦ

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: