Руская Праваслаўная Царква прыпыніла свой удзел у Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў

На пасяджэнні Цэнтральнага Камітэту Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў прот. Усевалад Чаплін 11 кастрычніка пры заканчэнні сустрэчы абвесціў пра прыпынення ўдзелу Рускай Праваслаўнай Царквы ў дзейнасці гэтай арганізацыі, аб чым быў паведамляе афіцыйны сайт РПЦ. Прычынай рашэння стала, як адзначана ў афіцыйным прэс-рэлізе, "неабгрунтаванае нежаданне, якое супярэчыць Канстытуцыі і правілам КЕЦ, разглядаць заяўку на членства ў КЕЦ Эстонскай Праваслаўнай Царквы, якая ёсць самакіраванай Царквой у складзе Маскоўскага Патрыярхату", т.ч. стаўся немагчымым удзел дэлегацыі гэтай Царквы ў Асамблее КЕЦ у Ліёне, якая мае адбыцца ў ліпені 2009 г. Паводле меркавання членаў Цэнтральнага Камітэту КЕЦ ад Рускай Праваслаўнай Царквы, відавочным стала наўмыснае зацягванне прыняцця рашэння з боку кіраўніцтва КЕЦ і дэлегацыі Канстанцінопальскага Патрыярхату, у юрысдыкцыі якога знаходзіцца іншая праваслаўная Царква ў Эстоніі - Эстонская Апостальская Праваслаўная Царква, якую не прызнае Маскоўскі Патрыярхат, але якая стала членам КЕЦ у 2007 г. Эстонія, у якой існуюць дзве праваслаўныя Царквы стала адным з найбольш балючых пытанняў у адносінах паміж Маскоўскім і Канстанцінопальскім Патрыярхатамі не толькі ў міжправаслаўных стасунках, але і ў міжхрысціянскіх.

У адказ на заяву Маскоўскага Патрыярхату, Канферэнцыя Еўрапейскіх Цэркваў выказала шкадаванне аб рашэнні Маскоўскага Патрыярхату і апублікавала прэс-рэліз, у якім падаецца каментар Прэзідэнта КЕЦ, пастара Жан-Арнольда дэ Клермона: "КЕЦ вельмі шкадуе аб рашэнні Маскоўскага Патрыярхату аб прыпыненні свайго ўдзелу у жыцці і працы КЕЦ. Гэтае рашэнне ніякім чынам не адпавядае той працы, якая была зробленая Цэнтральным Камітэтам цягам сустрэчы на КІпры. Цэнтральны Камітэт яскрава выразіў сваё жаданне аб пажаданасці экуменічнага брацтва ў Эстоніі і ўсталяванні сяброўскіх стасункаў паміж дзвюма Праваслаўнымі Цэрквамі, кожная з якіх ужо з'яўляецца членам Эстонскай Рады Цэркваў. Аднак Цэнтральны Камітэт КЕЦ не змог прасунуцца далей, чым прызнаць неабходнасць для двух Патрыярхатаў - Канстанцінопальскага і Маскоўскага - прыйсці да пагаднення перад тым, як прапаноўваць вырашэнне, прыймальнае для ўсіх бакоў. Таму ЦК вымушаны быў адкласці сваю рашэнне, настойліва жадаючы быць здольным даць адказ на запыт ЭПЦ (МП) да Асамблеі КЕЦ у Ліёне, у ліпені 2009 г. Прэзідыюм КЕЦ, што мае сустрэцца ў лютым, мусіць быць здольным прыняць да ўвагі прагрэс у пошуку рашэння, якое будзе задавольваючым для МП".

Трэба адзначыць, што ў КЕЦ уваходзяць Цэрквы, што прадстаўляюць асобную краіну. Аднак, што тычыцца Канстанцінопальскага і Маскоўскага Патрыярхату, то тут сітуацыя складаней. Калі Канстанцінопальскі Патрыярхат з'яўляецца членам КЕЦ як міжнародная структура, то Руская Праваслаўная Царква - прадстаўляе Расію, хаця ў дэлегацыі часам уключаюцца і прадстаўнікі іншых Праваслаўных Цэркваў у юрысдыкцыі Маскоўскага Патрыярхату - Беларускай, Украінскай, Латвійская, Малдоўскай, Літоўскай, Эстонскай - якія маюць розную ступень аўтаноміі ў складзе РПЦ.

Афіцыйная заява службы камунікацыі Аддзелу Знешніх Царкоўных Сувязяў Маскоўскага Патрыярхату (па-руску)

 

Афіцыйны прэс-рэліз Офіса па камунікацыях Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў (па-ангельску)

 

 

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: