Патрыярх накіраваў віншаванне газеце «Русь Державная»
17.10.2008У сувязі з юбелеем расійскай нацыяналістычнай газеты "Русь Державная", віншавальнае пасланне да рэдакцыйнага калектыву, аўтараў і чытачоў накіраваў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій ІІ.
У прыватнасці, ён назваў газету "правасалаўнай народнай", ахарактарызаваў яе як выданне "сапраўды народнае, шырока чытанае ў нашай Айчыне, блізкім і далёкім замежжа", а матэрыялы, якія публікуюцца газетай як тыя, што вымагаюць чытача "задумацца пра духоўна-маральныя каштоўнасці, паказваюць прыклады жыцця нашых суграмадзян у іх супрацьстаянні злу і бездухоўнасці, у іх імкненні захаваць і ўмацаваць традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, праваслаўную веру ў нашай Айчыне".
За сімвал газета абрала сабе абраз Божай Маці "Дзяржаўнай", і цікавым з'яўляецца супадзенне асвячэння ў Мінску ў суботу 18 кастрычніка, у храмавым комплексе Свята-Елізавецінскага манастыра (Навінкі), адбудзецца асвячэнне храму ў гонар іконы Божай Маці "Дзяржаўная".
Віншавальнае пасланне Патрыярха газеце "Русь Державная" (на рускай мове)
Афицыйны сайт газеты "Русь Державная"
Крыніца:
Апошнія навіны