У нядзелю 19 кастрычніка ў Мінску адбудзецца асвячэнне храму св. раўн. кн. Уладзімера
17.10.2008Як паведамляе сайт hramvsr.by 19 кастрычніка Мітрапаліт Філарэт асвяціць храм у гонар святога раўнаапостальнага князя Ўладзімера, які знаходзіцца па адрасе: вул. Першая Пасялковая, 47.
Асвячэнне храма адбудзецца перад урачыстасцямі ў гонар 1020-годдзя Хрышчэння Русі, якія адбудуцца ў Мінску 22-25 кастрычніка і якія наведае Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій ІІ. У межах гэтага мерапрыемства ў Мінск прыбудуць часцінкі мошчаў святога раўнаапостальнага князя Ўладзімера, Хрысціцеля Русі.
Крыніца:
Рубрыка:
Апошнія навіны
30.11.19