Дзесятыя Свята-Еўфрасінеўскія педагагічныя чытанні
10.11.2008Як паведамляе афіцыйны сайт БПЦ 11 лістапада ў Менску адкрыюцца дзесятыя Свята-Еўфрасінеўскія педагагічныя чытанні. Тэма чытанняў гэтага году: "Традыцыі праваслаўнай духоўнасці ў маральным выхаванні і папярэджанні сямейнага недабрабыту".
11 лістапала а 9:00 на прыходзе ў гонар іконы Божай Маці "Ўсіх тужлівых Радасць" адбудзецца малебен, які адкрые працу форуму. Асноўная частка чытанняў - пленарнае пасяджэнне і праца ў секцыя - пройдзе з 10:00 да 19:00 11 лістапада і з 9:00 да 15:00 12 лістапада ў Інстытуце журналістыкі і на прыходзе ў гонар іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць".
Крыніца:
Рубрыка:
Апошнія навіны
30.11.19