Прадстаяцелем Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы абраны епіскап Форт-Ўорцкі Іёна (Паффхаўзэн)

На 15 Усеамерыканскім саборы новым прадстаяцелем Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы, архіепіскапам Вашынгтонскім і Ню-Ёркскім, Мітрапалітам усяе Амерыкі і Канады, быў абраны епіскап Форт-Ўорцкі Іёна (Паффхаўзэн), паведамляе афіцыйны сайт ПЦА. Сабор звярнуў увагу на сучасны стан Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы, дзе ў нядаўні час прагучаў фінансавы скандал, вынікам якога стала адстаўка прадстаяцеля ПЦА Мітрапаліта Германа, а таксама шэрагу супрацоўнікаў Мітраполіі, якія былі абвінавачаныя ў фінансаых махінацыях. Група святароў і міранаў стварыла рух "Праваслаўныя хрысціяне за справаздачнасць", натхнёныя "Заклікам да справаздачнасці" пратадыякана Ўілера. Як паведамляе сайт "Праваслаўныя хрысціяне за справаздачнасць", пасля Боскай літургіі ў канферэнцыйнай залі Піцбургскага гатэля "Хілтан", адбылося галасаванне за новага Мітрапаліта. У выніку, у першым туры галасы размеркаваліся наступным чынам: за епіскапа Іёну - 233, за архіепіскапа Іава - 212, епіскапа Веніяміна - 75, і астатнія 100 падзялілі 15 іншых кандыдатаў. У другім туры епіскап Іёна набраў 473 галасы, а архіепіскап Іаў - 364. З двума імёнамі Сінод адыйшоў у алтар, прымаючы рашэнне, і абвесціўшы нарэшце імя епіскапа Іёны - які набыў епіскапскую годнасць 11 дзён раней - як новага Прадстаяцеля Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы.

Мітрапаліт Іёна (Іосіф Паффхаўзэн) нарадзіўся ў Чыкага і быў хрышчаны ў епіскапальнай царкве. Ён быў прыняты ў праваслаўе ў 1978 г. Адзін з заснавальніка Садружнасці праваслаўных хрысціян. Скончыў Свята-Ўладзімерскую семінарыю са ступенню бакалаўра багаслоўя ў 1985 г. і магістра багаслоўя ў дагматыцы ў 1988 г.

Працаваў у Расеі ў "Русский поломник" у Выдавецкім аддзеле Маскоўскга Патрыярхату, жыў у Валаамскім манастыры. У 1994 г. прыняў дыяканскі і святарскі сан, у 1995 г. манаства ў Свята-Ціханаўскім манастыры, Саўс Канаан, Пенсільванія, атрымаўшы імя Іёна. Займаўся наладжваннем манаскага жыцця ў Каліфорніі.

Увесну 2008 г. Святым Сінодам ПЦА яму быў нададзены гонар архімандрыту, а ў верасні 2008 г. ён быў абраны епіскапам на па-зачарговай сустрэчы Сінода, пасля чаго ён быў рукапаложаны ў епіскапа Форт-Ўорцкага.

 

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: