Сёньня можа вырашыцца лёс будынку царквы «Новае жыцьцё»

19 лістапада ў Вышэйшым гаспадарчым судзе (Валадарскага, 8) адбудзецца слуханьне па справе будынку менскай пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё», мяркуе юрыст царквы Сяргей Луканін. Ініцыятыва сыходзіла не ад прадстаўнікоў «Новага жыцьця», кажа ён.

Паседжаньне адбудзецца а 10‑й гадзіне. Паназіраць за працэсам выказалі жаданьне амбасадары ЗША і краінаў ЭС.

Нагадаем, у 2002 годзе вернікі набылі на ўскрайку Менску былы калгасны кароўнік і адрамантавалі за свае грошы. У 2005 годзе менскія ўлады забаранілі ладзіць там набажэнствы, а ў 2006 — пералічылі на рахунак царквы каля $17 тысяч кампэнсацыі за будынак. 9 кастрычніка 2006 году яны, паводле пастановы ўладаў, мусілі вызваліць будынак.

На знак пратэсту вернікі распачалі 23‑дзённую галадоўку. У выніку справай вернікаў заняўся Вышэйшы гаспадарчы суд. Ён адмяніў ранейшыя пастановы аб высяленьні вернікаў і пазбаўленьні іх зямельнага надзелу. Але справа расьцягнулася на гады. Канчатковае рашэньне дагэтуль не было прынятае.

 

Крыніца:

Наша Ніва

Рубрыка: