Сёння абраныя дэлегаты на Памесны сабор РПЦ ад Мінскай епархіі
05.01.2009Епархіяльны сход Мінскай епархіі па выбары дэлегатаў на маючы адбыцца Памесны Сабор Рускай Праваслаўнай Царквы, дзе адбудзецца выбранне новага Патрыярха Маскоўскага, адбылося 5-га студзеня ў саборным добе мінскага Свята-Духава кафедральнага сабору. Працу сходу, у якім узялі ўдзел па 2 прадстаўнікі ад кожнага благачыння Мінскай епархіі, узначаліў правячы архіярэй - Мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў).
Працедура абрання была зацверджаная як агульнае адкрытае галасаванне, у выніку якога была абраныя наступныя дэлегаты:
Ад кліра: прот. Мікалай Коржыч, кандыдат багаслоўя, сакратар Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, клірык Свята-Духава сабора.
Прот. Мікалай Коржыч нарадзіўся 12 красавіка 1974 г. у г. Чачэрску Гомельскай вобл. у сям'і святара. Скончыў Мінскую Духоўную Семінарыю (2002 г. "Пастырская деятельность схиархимандрита Иоанн (Маслова) и современное духовничество"), Мінскую Духоўную Акадэмію (2003 "Православные архиереи Минской епархии 1793-1917 гг."). Хіратанізаваны ў 2000 г., клірык Свята-Духава кафедральнага сабору г. Мінска, настаяцель дамавой царквы ў гонар Сабору Беларускіх святых пры Мінскім епархіяльным упраўленні. У 2002 г. прызначаны на пасаду сакратара Мінскага епархіяльнага ўпраўлення. З 2005 г. - протаіярэй.
Ад манаства: архім. Веніямін (Тупека), кандыдат багаслоўя, благачынны стаўрапігіяльнага Свята-Ўспенскага Жыровіцкага манастыра, выкладчык маральнага багаслоўя ў МінДС.
Фота МінДАіС
Архім. Веніямін (Тупека), у міры - Тупека Віталь Іванавіч - нарадзіўся ў 1968 г. у г. Лунінец Бресцкай вобл. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1992 г.), Мінскую Духоўную Семінарыю (1996 г. "Преподобный Иоанн Кассиан Рислянин. Его жизнь, учение и творения"), Мінскую Духоўную Акадэмію (1999 г. "Иерей Иоанн Восторгов. Жизненный путь и литературное наследие"). Благачынны стаўрапігіяльнага Свята-Ўспенскага Жыровіцкага манастыра, выкладчык маральнага багаслоўя ў МінДС.
Ад міранаў: Генадзь Мікалаевіч Шэйкін, рэферэнт Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гістарычных пытаннях, каардынатар прадстаўніцтва Царкоўна-навуковага цэнтру "Православная энциклопедия" ў Беларускай Праваслаўнай Царкве.
Генадзь Мікалаевіч Шэйкін нарадзіўся ў 1947 г. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці правазнаўства. Працаваў у Нацыянальнай Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Займаецца вывучэннем гісторыі царкоўных прыходаў Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Аўтар шэрагу кніг і артыкула па царкоўнай гісторыі Беларусі, у т.л. "Полоцкая епархия. Историко-статистическое обозрение" (1997 г.), "Мінская епархія" // Беларускі праваслаўны каляндар на 1997 г., Исповедники Христовы в Беларуси в период гонений на Церковь: 1950-60-е гг. // Роля асобы ў жыцці і дзейнасці хрысціянскіх цэркваў Беларусі ў XX ст. - Мн., 2000.
Крыніца:
Апошнія навіны