Злёт праваслаўнай моладзі Бабруйскай епархіі

Як паведамляе афіцыйны сайт Бабруйскай епархіі, 9-10 студзеня 2009 г. на базе Духоўна-асветніцкага цэнтру Свята-Іверскага храму г. Бабруйска адбыўся устаноўчы злёт праваслаўнай моладзі Бабруйскай епархіі. Апроч праваслаўнай моладзі Бабруйску ўдзел у працы злёту прынялі колішнія лідары бабруйскае праваслаўнае моладзі святар Дзмітры Первій, клірык Свята-Мікола-Сафійскага храму г. Бабруйску, старшыня аддзелу па ўзаемадзеянні са сродкамі масавай інфармацыі, і святар Сяргей Грыняк, клірык Свята-Іверскага храму. Таксама ў злёце ўдзельнічаў святар Сяргей Каравінскі, клірык Свята-Іверскага храму.

На злёце абмяркоўваліся тэмы Таінства Еўхарыстыі, розных практыкаў падрыхтоўкі да яго ў памесных цэрквах, гісторыі фармавання і сучаснай практыкі таінства Саборавання, таінства Хрышчэння і катэхізацыя (аглашэнне).

У выніку працы злёту ўдзельнікі прынялі зварот да епархіяльнага архіярэя з просьбай пра стварэнне і арганізацыю епархіяльнага аддзела па працы з моладдзю на базе Свята-Іверскага храму г. Бабруйска, а таксама прынятае рашэнне аб правядзенні другога злёты праваслаўнай моладзі Бабруйскай епархіі 24-25 красавіка і хрэснага ходу Бабруйск-Кіраўск-Быхаў у ліпені ў гонар 350-годдзя з'яўлення ў межах Бабруйскае епархіі Баркалабаўскае іконы Божае Маці.

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: