У Мінску з'явіцца вуліца Крупецкая

Як паведамляе Агенцтва "Минск-новости", у Мінску з'явіцца вуліца Крупецкая, названая ў гонар цудатворнай Крупецкай іконы Божай Маці. Вуліца будзе размешчаная ў новым мікрараёне Радужны, у межах праспект Пераможцаў - праез Дразды - рака Свістач. Вуліца будзе знаходзіцца недалёка ад Свята-Пакроўскага прыхода, першы малы храм якога названы ў гонар цудатворнай Крупецкай іконы Божай Маці, якая была з'яўленая ў пачатку 17-го ст. на крыніцы каля вёскі Крупцы, дзе пазней была збудаваная Свята-Пакроўская капліца. Воды крыніцы асвяціліся, і веруючыя з трымценнем бралі ў ёй ваду, звяртаючыся з малітвай да Божай Маці.

У 19-ым ст. Крупецкая капліца была прыпісаная да Свята-Кацярынінскага сабору, і пачынаючы з 1884 г. у Мінску сталі традыцыйнымі ўрачыстыя хрэсныя хады з іконай. У 1936 г. Крупецкая царква была знішчаная, а ікона знікла. Да крыніцы працягвалі прыходзіць вернікі, але ўлады гораду не аднойчы засыпалі яе будаўнічым смеццем, аднак крыніца працягвала біць.

У 1994 г. за паўгады быў узведзены храм у гонар Крупецкай іконы Божай Маці, дзе быў змешчаны спісак з гэта цудатворнай іконы. Цікава, што спачатку ўлады не давалі дазволу на будаўніцтва храма ў гэтым месцы - у некалькіх жа сотнях метраў знаходзіцца рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аднак храм быў збудаваны так хутка, што чыноўнікі не паспелі апамятацца, і зносіць гатовы храм ужо не сталі.

Цяпер у прыходзе, дзе настаяцелем прот. Віктар Белякоў, тры храмавыя памяшканні - апроч "малога" Крупецкага храму таксама галоўны сабор - Пакроўскі - і крыптавы храм у гонар новых пакутнікаў у зямлі Беларускай.

На дадзены момант, у сувязі з будаўніцтвам новага мікрараёну Радужны і, галоўным чынам, прыватнага сектару для вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў, вада з крыніцы цягам досыць доўгага часу адпампоўваецца. Атрымліваецца парадокс - у новым мікрараёне плануецца вуліца ў гонар Крупецкай іконы, але ў той жа час з-за будаўніцтва высахла святая крыніца. Будзем спадзявацца, не назаўжды.

Іншыя матэрыялы:

Артыкул святара Фёдара Крываноса "Крупецкая святыня"

Служба Пресвятей Богородице, перед иконой ея, именуемой Крупецкая

Статья Натальи Гаркович "Приход в честь Покрова Матери Божьей"

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: