Вядомыя праваслаўныя святары падтрымалі зварот да вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў Беларусі аб неабходнасці пашырэння беларускай мовы

203 чалавека, сябраў і прыхільнікаў ініцыятывы "Інстытут нацыянальнай памяці" звярнуліся да вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў Беларусі - Прэзідэнта А.Лукашэнкі, Старшыняў абедзвюх Палатаў Нацыянальнага Сходу Б.Батуры і Ў.Андрэйчанкі, Прэм'ер міністра С.Сідорскага, а таксама да "міністраў і ўсіх грамадзян Беларусі" - са зваротам, у якім звярнулі ўвагу на цяжкі стан беларускае мовы ў грамадстве, а таксама на неабходнасць мераў па абароне, захаванні і пашырэнні беларускае мовы.

Пад зваротам паставілі свае подпісы дзяржаўныя чыноўнікі і апазіцыянеры, навукоўцы, пісьменнікі, дзеячы культуры і мастацтва, студэнты, рабочыя.

Сярод іншых, Зварот падпісалі і праваслаўныя святары - двое з Беларускай Праваслаўнай Царквы: прот. Георгій Латушка, настаяцель Свята-Петра-Паўлаўскага сабору г. Мінска - адзінага, дзе адбываюцца рэгулярныя богаслужэнні на беларускай мове; прот. Сергій Гардун, дацэнт Мінскай Духоўнай Акадэміі, загадчык кафедры біблеістыкі Інстытута тэалогіі БДУ, а таксама святар, намаганнямі якога зроблены шэраг перакладаў богаслужбовых тэкстаў на беларускую мову, удзельнік Біблійнай камісіі Беларускага Экзархату; апроч названых, Зварот быў падпісаны і прот. Леанідам Акаловічам, святаром непрызнанай і некананічнай Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай (Народнай) Царквы.

Ніжэй змешчаны сам тэкст Звароту, ласкава прадастаўлены кіраўніком ініцыятывы Васілём Якавенкам.

-----------------------------------------------------------------------------

Да кіраўніка краіны

Аляксандра Лукашэнкі

–––––––––––– з пытаннямі да кіраўнікоў заканадаўчай і выканаўчай галін улады, Барыса Батуры, Уладзіміра Андрэйчанкі Сяргея Сідорскага,

міністраў і ўсіх грамадзян Беларусі

Ад грамадзянскай ініцыятывы «Інстытут нацыянальнай памяці»

ЗВАРОТ

На пачатку 2009 года Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры – ЮНЕСКА аднесла мову беларусаў да моў, якія апынуліся пад пагрозай поўнага знікнення. Спецыялісты ЮНЕСКА склалі свайго роду Чырвоную Кнігу – атлас «Мовы свету ў небяспецы», куды трапіла і беларуская мова.

Выміранне моў на нашай планеце – вядомая і сумная гісторыя. Знікалі яны, як правіла, разам з народамі ў выніку правядзення палітыкі генацыду з боку рознага роду захопнікаў. У сучасным свеце мовы нярэдка аказваюцца ў палоне масавай культуры, працэсаў глабалізацыі, інтэнсіўнай міграцыі насельніцтва. І ёсць нямала прыкладаў, калі разам з мовай знікае нацыя і дзяржава.

У выступленнях палітыкаў нашай краіны неаднойчы сцвярджалася, што найбольшым дасягненнем Беларусі апошняга часу з’яўляецца пабудова незалежнай дзяржавы. Пра самастойную і незалежную нацыянальную дзяржаву, якая б займала пачэснае месца сярод іншых народаў, марылі акурат лепшыя сыны Беларусі, змагары за яе шчасце. Яны разумелі неабходнасць развіцця і падтрымкі беларускай мовы і культуры, без чаго немагчыма паўнацэннае самавызначэнне народа і яго суверэнітэт.

Беларусь з’яўляецца адзінай у свеце краінай, якая не мае вышэйшай адукацыі на мове тытульнай нацыі, рэдкія чыноўнікі карыстаюцца ёю ў сваёй штодзённай практыцы. І гэта ў той час, калі ў асноўным законе – Канстытуцыі краіны ясна запісана, што беларуская мова – мова дзяржаўная. Занядбанне ж роднай мовы – ці то адбываецца яно з блаславення ўлад, ці неяк стыхійна – падрывае асновы бяспекі дзяржавы.

Прыняты ў 2008 годзе Закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” засведчыў пра клопат некаторых уладных устаноў аб функцыянаванні роднай мовы, але ён будзе нічога не варты, калі дзяржава і ўсе грамадзяне не спыняць працэс свядомай дэбеларусізацыі жыцця. У яго спыненні зарука не толькі ўсіх далейшых поспехаў суверэннай краіны, але і аснова выжывання нашай супольнасці – беларускага народа.

Таму мы з трывогай у сэрцы звяртаемся да кожнага беларуса: “Шаноўны, што ты можаш зрабіць, каб жыла і развівалася ў кожнай сям’і і ў роднай краіне дзяржаўная беларуская мова?

Найперш мы звяртаемся да гаранта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь; дазвольце, Аляксандр Рыгоравіч, паставіць перад Вамі пытанні.

Яшчэ ў памяці многіх змест Вашай гутаркі з карэспандэнтам Брытанскага інфармацыйнага агенцтва “Рэйтар на пачатку 2007 года, калі Вы акрэслілі наяўнасць знешняй небяспекі для Беларусі. Але ж беспрэцэдэнтны факт занясення беларускай мовы ў атлас выміраючых моў – востры сігнал акурат пра небяспеку для суверэнітэту нашай краіны знутры. Бо, калі знікае мова, страчваюцца і духоўныя арыенціры, народ перараджаецца, краіна больш не адпавядае сваёй назве, гібее і гіне.

Мы спадзяемся на Ваша разуменне і зацікаўленасць прадметам размовы. Мы спадзяемся, што Вы не дапусціце знікнення Беларусі з палітычнай карты свету, і адсюль пытанне:

 

+ Ці не паставілі б Вы перад дзяржаўнымі службамі задачу распрацаваць больш год- ную нацыянальную палітыку дзеля захавання і развіцця духоўных набыткаў народа?

Калі на тое, нам было б прыемна ўсведамляць, што Вы, якога шмат хто лічыць актыўным і дзейсным палітыкам у гаспадаранні, эканоміцы, можаце яскрава сябе паказаць і ў галіне нацыянальнай культуры, якая цяпер у стане глыбокага крызісу, таму:

 

+ Ці не маглі б Вы падаць асабісты прыклад – вярнуцца да практыкі ўжывання роднай мовы ў дні ўсенародных урачыстасцяў і ў дакладах па найбольш важных праблемах нацыянальнага жыцця?

Наша родная мова яшчэ не згублена, бо захоўваюцца яе карані ў народзе, яшчэ жывая, так бы мовіць, грыбніца, гатовая прыняць шчыры клопат і ласку ад дзяржавы, каб адрадзіцца, ачысціцца і пайсці ў рост. Але ж, не сакрэт, шмат хто баіцца размаўляць на роднай мове, асабліва ў дзяржаўных структурах, таму:

 

+ Ці не знялі б Вы ганебнае таўро ненадзейнага чалавека, альбо яшчэ горш “апазіцыянера” з тых грамадзян, якія ведаюць беларускую мову і з задавальненнем карысталіся б ёю, калі б не баяліся, што іх залічаць у ворагі афіцыйнага курсу?

У гэтай жа сувязі:

+ Ці не паставілі б Вы перад дыпламатычным корпусам і супрацоўнікамі афіцыйных сродкаў масавай інфармацыі задачу: выглядаць больш карэктна і весці размову па-беларуску, асабліва калі замежныя дыпламаты ці госці краіны звяртаюцца да іх на беларускай мове?

І тут жа, калі на тое будзе Ваша ласка:

+ Ці не парэкамендавалі б Вы арганізацыі БРСМ, дзейнасць якой фінансуецца дзяржавай, больш актыўна выхоўваць патрыётаў нацыянальнай культуры, вывучаць несфальсіфікаваную гісторыю Беларусі, шанаваць і ўжываць у сваім асяродку дзяржаўную беларускую мову? Гэта б садзейнічала пераадоленню сярод пэўнай часткі моладзі нацыянальнага нігілізму.

Мы звяртаемся да заканадаўчай улады – кіраўнікоў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў – Барыса Батуры і Уладзіміра Андрэйчанкі, да членаў і дэпутатаў гэтых устаноў:

+ Паважаныя, ці не наважыліся б Вы рыхтаваць і прымаць законы на дзвюх дзяржаўных мовах, як гэта робіцца ва ўсіх краінах, у якіх дзве дзяржаўныя мовы? Тым самым Вы ліквідавалі б поўную дыскрымінацыю дзяржаўнай беларускай мовы ў заканадаўчай сферы.

І яшчэ, калі пойдзе на добры лад:

+ Ці не палічылі б Вы за свой гонар прыняць дапаўненне да Закона аб дзяржаўнай службе, унёсшы ў яго патрабаванне, каб усе дзяржаўныя служачыя ведалі абедзве дзяржаўныя мовы, як гэта мае месца ва ўсіх краінах.

Цяпер мы звяртаемся да Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і асабіста кіраўніка ўрада Сяргея Сідорскага:

+ Сяргей Сяргеевіч, пагадзіцеся, што ацэнка экспертамі ЮНЕСКА стану нашай мовы з’яўляецца прысудам ураду і кіруючым ўладам краіны на розных узроўнях. То ці не наспеў час прыняць стратэгічна важныя для краіны і нацыі рашэнні аб сістэмнай беларускамоўнай адукацыі і пераўтварэнні ў бліжэйшы час пакуль хоць аднаго з універсітэтаў у нацыянальны па духу і мове навучання альбо адкрыцці новага паўнавартаснага беларускага універсітэта, чым паслаблялася б вастрыня дыскрымінацыі карэннага насельніцтва, якое складае звыш 80 працэнтаў ад агульнай колькасці жыхароў краіны? Вам напэўна вядома, што кіраўнікі Мінадукацыі не бачаць неабходнасці ў сістэмнай беларускамоўнай асвеце, якая пачынаецца з дзіцячых садоў і заканчваецца універсітэтамі. Такі ход падзей задавальняе міністэрскіх касмапалітаў і русіфікатараў, пры якіх, дарэчы, моцна ўпаў прэстыж запалоханага, загнанага безліччу справаздачных папер настаўніка; але ж беларускаму ўраду ў падобным выпадку зробіць гонар іншая, па-сапраўднаму нацыянальная палітыка.

Як на нашу думку, наспеў час вярнуць значна скарочаныя гадзіны на выкладанне беларускай гісторыі, мовы і літаратуры, аднавіць практыку большага матэрыяльнага заахвочвання настаўнікаў роднай мовы і літаратуры. З другога боку, дзяржаўных службоўцаў чакае зусім закінутае поле нацыянальнай рупнасці па прапагандзе лепшых узораў беларускай мастацкай літаратуры, арганізацыі іх перакладу на іншыя мовы свету, шчыры клопат пра спадчыну, адраджэнне парушанай і занядбанай тапаніміі, узяцце пад прававую ахову помнікаў фальклору, як і перавыданне ды прапаганда сярод студэнтаў і школьнікаў яскравых помнікаў літаратуры і мовы.

Нарэшце, мы чакаем, што Вамі, кіраўніком урада, будзе зняты перакос у дачыненні да пісьменніцкіх саюзаў і што будуць адчынены дзверы дзяржаўных выдавецтваў, часопісаў, газет, радыё і тэлебачання для літаратараў з Саюза беларускіх пісьменнікаў, нароўні з тымі, хто карыстаецца падтрымкай дзяржаўных структур і ўсё гэта мае. У пісьменніцкай арганізацыі, створанай у 1934 годзе, свае шматгадовыя традыцыі, сусветна прызнаныя майстры, таленавітыя сучасныя пісьменнікі, якія сумленна працуюць у імя славы роднай зямлі. Адлучаць іх ад удзелу ў грамадскім жыцці, не даваць ім магчымасці сустракацца з вучнямі і студэнтамі (што робіцца, да прыкладу, па распараджэнні Міністра адукацыі Аляксандра Радзькова), замоўчваць іхнія творчыя дасягненні па меншай меры неразумна і стратна. Ад выпраўлення становішча тут значна выйграе міжнародны аўтарытэт, унутраная дзяржаўная палітыка, нацыянальная культура, літаратура, духоўнае жыццё грамадства.

Мы звяртаемся да кіраўнікоў міністэрстваў адукацыі, інфармацыі і культуры, да іх працаўнікоў у цэнтры і на месцах з заклікам усвядоміць сваю адказнасць за тое, што беларуская мова трапіла ў лік моў, якім пагражае знікненне. Нельга не прызнаць аблудным і трагікамічным становішча, калі адзін з высокіх чыноўнікаў супакойвае грамадзян такім чынам: “Не бойцеся, беларуская мова не знікне, бо мы заўважылі тэндэнцыю. Чым больш прыціскаем, тым больш жадаючых вучыцца па-беларуску!Хіба ёсць яшчэ ў свеце дзяржава, дзеячы ад адукацыі ў якой так бесцырымонна, адкрыта і беспакарана прызнавалі б свой уціск тытульнай нацыі?

Мы заклікаем міністраў інфармацыі і культуры Рэспублікі Беларусь выправіць перакосы з ужываннем моў у дзяржаўным перыядычным друку, кнігадрукаванні і кніжным гандлі, на тэлебачанні і радыё, у тэатрах і на канцэртных пляцоўках, у вытворчасці кінафільмаў, а таксама ў рэкламнай сферы.

Мы звяртаемся да прадстаўнікоў нацыянальных меншасцей у Беларусі, рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў, татараў, паставіцца з разуменнем і павагай да нашай трывогі аб мове і нашых прапаноў – так, як са шчырай павагай, цікавасцю і любоўю мы ставімся да іншых моў і нацыянальных культур, якім, як і беларускай, належыць жыць, развівацца, ўзбагачаючы свет сваёй разнастайнасцю, шматколернасцю, спрыяючы абнаўленню духоўных каштоўнасцей, у чым сакрэт устойлівага развіцця цывілізацыі.

Ад рашэння пазначаных тут пытанняў, безумоўна, выйгралі б усе, да каго мы звяртаемся, і выйграў бы кіраўнік незалежнай краіны, з прыходам якога да ўлады па нейкім дзіўным непаразуменні пачаўся новы этап дыскрымінацыі беларускай мовы, багаты склад якой, годнасць і прыгажосць прызнаны далёка ў свеце.

На нашай гаротнай зямлі адвыклі ад клопату пра свае нацыянальныя каштоўнасці, духоўныя скарбы – на тое былі пэўныя і зусім няпростыя гістарычныя прычыны, – народ сам сабе не належаў. Але ж цяпер дазвольце спадзявацца, што наш Зварот знойдзе водгук у вашых сэрцах і душах.

З павагай,

Сябры і прыхільнікі грамадзянскай ініцыятывы

“Інстытут нацыянальнай памяці”

Якавенка Васіль Цімафеевіч, пісьменнік, публіцыст, лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Ф.Нансэна, каардынатар грамадзянскай ініцыятывы ІНП

Яўменаў Леанід Фёдаравіч, доктар філасофскіх навук, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,

прафесар, экс-прэзідэнт Камісіі ААН па правах чалавека

Міцкевіч Міхась Канстанцінавіч, доктар тэхнічных навук, майстар спорту СССР

Нікіценка Пётр Георгіевіч, эканаміст, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Штыхаў Георгій Васільевіч, доктар гістарычных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь

Крукоўскі Мікалай Ігнатавіч, доктар філасофскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі

Лаўшук Сцяпан Сцяпанавіч, доктар філалагічных навук, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесар

Гайшун Іван Васільевіч, матэматык, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Гніламёдаў Уладзімір Васільевіч, пісьменнік, доктар філалагічных навук, акадэмік

Бабосаў Яўген Міхайлавіч, філосаф, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Гумілеўскі Леў Мікалаевіч, Народны мастак Беларусі, скульптар

Конан Уладзімір Міхайлавіч, культуролаг, доктар філасофскіх навук

Стэльмашонак Уладзімір Іванавіч, Народны мастак Беларусі

Шчамялёў Леанід Дзмітрыевіч, Народны мастак Беларусі

Бандарэнка Зінаіда Аляксандраўна, Народная артыстка Беларусі

Касцюк Міхаіл Паўлавіч, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Дрынеўскі Міхаіл Паўлавіч, Народны артыст Беларусі, кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага Народнага хору імя І.Цітовіча, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар

Лыч Генадзь Міхайлавіч, эканаміст, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Збароўскі Эдуард Іосіфавіч, доктар медыцынскіх навук, прафесар

Бураўкін Генадзь Мікалаевіч, паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы

Гарэцкі Радзім Гаўрылавіч, геолаг, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Мазынскі Валеры Яўгенавіч, тэатральны дзеяч, рэжысёр

Вайтовіч Аляксандр Паўлавіч, фізік, акадэмік, прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі Беларусі (1997– 2000), старшыня Савета Рэспублікі (2000 – 2003), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь

Кашкурэвіч Арлен Міхайлавіч, Народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Барадулін Рыгор Іванавіч, Народны паэт Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы

Зайкоўскі Эдвард, кандыдат гістарычных навук

Зуёнак Васіль Васільевіч, паэт, кандыдат філалагічных навук, Ганаровы сябра Нацыянальнай акадэміі навук, лаўрэат

Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы

Масарэнка Алесь Герасімавіч, пісьменнік

Дамашэвіч Уладзімір Максімавіч, пісьменнік

Рыбак Алесь Пятровіч, пісьменнік

Кудравец Анатоль Паўлавіч, пісьменнік

Законнікаў Сяргей Іванавіч, паэт, публіцыст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы і

іншых літаратурных прэмій

Севярынец Павел Канстанцінавіч, пісьменнік

Камароўскі Алесь Адамавіч, пісьменнік

Лыч Леанід Міхайлавіч, доктар гістарычных навук, прафесар

Янкоўскі Уладзімір Пятровіч, урач

Трусаў Алег Анатольевіч, археолаг, старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

Астаповіч Антон Уладзіміравіч, гісторык, грамадскі дзеяч

Сыс Сяргей Анатольевіч, пісьменнік

Ялугін Эрнест Васільевіч, пісьменнік

Акаловіч Леанід Аляксандравіч, краязнаўца, святар

Тарасевіч Зінаіда Антонаўна, педагог

Канаш Раіса Рыгораўна, пенсіянер

Александровіч Анастасія Уладзіміраўна

Сінякевіч Мечыслаў Адольфавіч

Кім Таццяна Андрэеўна, інжынер

Міклашэўскі Віталь, інжынер

Бамбіза Мікола Рыгоравіч, эканаміст

Ліпскі Уладзімір Пятровіч, гісторык

Малько Міхаіл Уладзіміравіч, фізік

Антанюк Іван Ігнатавіч, інжынер, пенсіянер

Савіцкі Мікалай Іванавіч, прафесар інфарматыкі

Белы Анатоль Яўхімавіч, старшыня клуба “Спадчына”, літаратар, мастацтвазнавец, заснавальнік і кіраўнік Старадарожскага нацыянальна-мастацкага музея фонду А.Белага

Сакалоўскі Уладзімір Лявонавіч, спецыяліст па ўзаемасувязях культур, кандыдат філалагічных навук

Рагуля Аляксей Уладзіміравіч, прафесар культуралогіі

Лісоўскі Станіслаў Аляксандравіч, інжынер

Малаковіч Надзея Якаўлеўна, настаўніца беларускай мовы

Якімовіч Уладзімір Міхайлавіч, вадзіцель

Фралоў Аляксей Валер’евіч, музыкант, лаўрэат міжнародных конкурсаў

Крывенка Анатоль Дзмітрыевіч, мастак

Лавіцкі Мікалай Емельянавіч, журналіст

Содаль Уладзімір Ільіч, даследчык літаратуры

Пухоўскі Аляксандр Цітавіч, краязнавец

Саскавец Ала Мікалаеўна, педагог

Руская Аляксандра Іванаўна, выхавацель дзіцячага сада

Сармант Надзея Сцяпанаўна, педагог

Несцярэўскі Мікалай, мастак

Карпук Міхась Андрэевіч, мастак

Барыс Сымон Вікенцьевіч, літаратар

Мальдзіс Яраслаў Адамавіч, дызайнер

Копыл Ілья Піліпавіч, пенсіянер

Дзераш Ала Андрэеўна, пенсіянерка

Гучок Яўген Сяргеевіч, паэт

Мускі Барыс Георгіевіч, пенсіянер

Пыльчанка Анфіса Іванаўна, пенсіянер

Сіняўская Ларыса Міхайлаўна, пенсіянер

Кавальчук Галіна Аляксандраўна, пенсіянер

Юстыновіч Лета Кастусеўна

Янучок Мікалай Іванавіч, пенсіянер

Дземідовіч Сафія Пятроўна, бібліятэкар

Макавецкі Іван Іванавіч, канд. тэхнічных навук, старшы навуковы супрацоўнік

Крыцкая Ала Васільеўна, зубны ўрач

Шаўчэнка Ларыса Елісееўна, інжынер

Джэйгалс Уладзімір Уладзіміравіч, інжынер

Ліннік Ніна Паўлаўна, пенсіянер

Занкевіч Сяргей Міхайлавіч, бухгалтар

Шаўчук Вольга Георгіеўна

Мініна Надзея Сяргееўна, студэнтка

Азёма Уладзімір Пятровіч, інжынер, намеснік старшыні ТБМ імя Ф.Скарыны

Касінец Васіль Аляксеевіч, афіцэр запаса

Кійко Рыгор Іванавіч, мастак

Млечка Часлава Чаславаўна

Шагулін Алег Іванавіч, радыёінжынер, “Вынаходнік СССР”

Рамяніца Яўген Антонавіч, студэнт

Дзядач Аляксей Раманавіч, філолаг

Квяцінскі Ян Раманавіч, студэнт

Ус Ганна Іосіфаўна, студэнтка

Шацінская Марына Іванаўна, студэнтка

Ганязоўскі Яўген Іванавіч, студэнт

Сянько Віктар Генадзьевіч, рабочы

Трухан Валянціна Іосіфаўна, пенсіянерка

Карэтнікаў Юрый Вячаслававіч, старшыня аргкамітэту грамадскага аб’яднання “Правы Альянс”

Карэтнікава Людміла Юр’еўна, інжынер НВА “Інтэграл”

Крыцкі Уладзімір Анатольевіч, працоўны

Паротнікаў Андрэй Яўгенавіч, юрыст

Купа Ягор Віктаравіч – студэнт

Міцкевіч Дзмітрый Алегавіч, студэнт

Шарафановіч Алесь Анатольевіч, інжынер

Шпакоўскі Аляксандр Паўлавіч, настаўнік

Чапіга Ігар Аляксандравіч, студэнт

Лашкевіч Юрый Міхайлавіч, перакладчык

Краўчанка Кастусь Канстанцінавіч, чыгуначнік

Апаровіч Наталля Юр’еўна, студэнтка

Салаш Сяргей Аляксандравіч, журналіст

Скуратовіч Аляксей Анатольевіч, беспрацоўны

Цыркуноў Алесь Іванавіч, мастак

Ліс Арсень Сяргеевіч, доктар філалагічных навук

Гілеп Уладзімір Аляксандравіч, дзеяч культуры

Цітоў Леанід Сцяпанавіч, радыёінжынер

Коўшар Васіль Паўлавіч, аграном, кандыдат сельскагаспадарчых навук

Сахута Яўген Міхаўлавіч, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь

і прэміі “За духоўнае адраджэнне”

Марцулевіч Сяргей Мечыслававіч, студэнт

Кузьміч Таццяна Генадзьеўна, студэнтка

Кундра Аляксандр Уладзіміравіч, студэнт

Кузьміч Алена Генадзьеўна, студэнтка

Акінчыц Юрый Васільевіч, службовец

Гайко Алена Сяргееўна, студэнтка

Самакар Таццяна Станіславаўна, настаўніца

Фурман Ірына Станіславаўна, студэнтка

Макарэвіч Юрый Тадэвушавіч, студэнт

Власавец Ірына Аляксееўна, студэнтка

Дуброўка Вольга Аляксандраўна, студэнтка

Урбан Наталля Віктараўна, студэнтка

Власавец Вольга Аляксееўна, цырульнік

Беліч Андрэй Валянцінавіч, студэнт

Лысова Ірына Фёдараўна, студэнтка

Кударэнка Святлана Генадзьеўна, студэнтка

Казлоўская Іна Юр’еўна, студэнтка

Ясюкевіч Вольга Паўлаўна, студэнтка

Вінтоў Дзмітрый Аляксандравіч

Гудойць Ірына Станіславаўна, студэнтка

Навіцкая Вераніка Іванаўна, студэнтка

Мазай Юлія Чаславаўна, студэнтка

Казлоў Віктар Паўлавіч, электразваршчык

Губарэвіч Юрый Іванавіч, намеснік старшыні “Руху За Свабоду”, магістр дзяржаўнага кіравання

Бохан Ірына Аляксандраўна, рэгіянальны мінскі каардынатар “Руху За Свабоду”, юрыст

Лява Арцём Георгіевіч, журналіст

Бабіцкі Дзмітры, эканаміст

Рашчынскі Алесь Уладзіміравач, кампазітар

Гаеўскі Алег Міхайлавіч, інжынер-электронік

Лухверчык Ігар Вячаслававіч, журналіст

Шакуцін Уладзімір Парфір’евіч, старшыня праўлення Беларускага грамадскага аб’яднання былых вязняў фашызму “Лёс”

Шыбека Захар Васільевіч, доктар гістарычных навук

Мушынскі Міхась Іосіфавіч, доктар філалагічных навук, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,

прафесар

Бернік Васіль Іванавіч, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь

Скорабагатаў Віктар Іванавіч, мастацкі кіраўнік творчага калектыву “Беларуская Капэла” Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета

Біч Павел Макаравіч, кандыдат тэхнічных навук

Абухоўскі Уладзіслаў Юр’евіч, геадэзіст

Сімаковіч Ларыса Іванаўна, кампазітар

Казлоў Анатоль Сяргеевіч, пісьменнік

Баравікова Раіса Сяргееўна, пісьменніца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы

Кулажанка Лідзія Яўгенаўна, кандыдат гістарычных навук, рэдактар выдавецтва Петра-Паўлаўскага сабора

Казінец Міхаіл Антонавіч, Народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, прафесар

Гаявая Валянціна Іванаўна, Народная артыстка Беларусі

Булыка Аляксандр Мікалаевіч, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар у галіне мовазнаўства, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь

Дзягілева Галіна Аляксееўна, артыстка

Лемцюгова Валянціна Пятроўна, доктар філалагічных навук, прафесар у галіне мовазнаўства

Залётнеў Алег Барысавіч, кампазітар

Шаранговіч Васіль Пятровіч, Народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, Заслужаны дзеяч культуры Польшчы, прафесар

Лозка Алесь Юр’евіч, кандыдат філалагічных навук, старшыня Рэспубліканскагаграмадскага аб’яднання “Таварыства беларускай школы”

Багдановіч Святлана Мікалаеўна, педагог-музыка

Талстыка Аляксандр Уладзіміравіч, эканаміст, прадпрымальнік

Макаеў Аляксандр Віктаравіч, індывідуальны прадпрымальнік

Свіркоў Ігар Леанідавіч, начальнік цэха

Сороко Эдуард Максимович, доктор философских наук, член-кореспондент Петровской академии наук и искусств

Грыгаровіч Ядвіга Дамінікаўна, доктар педагагічных навук, прафесар, Заслужаны дзеяч адукацыі Рэспублікі Беларусь

Снапкоўская Святлана Валянцінаўна, доктар гістарычных навук, прафесар

Протаярэй Георгій Латушка, настаяцель Свята-Пятра-Паўлаўскага сабора ў г. Мінску

Протаярэй Сергій Гардун, дацэнт Мінскай духоўнай акадэміі, загадчык кафедры біблеістыкі Інстытута тэалогіі БДУ,

клірык Мінскага Свята-Духавага сабора

Дзіско Уладзімір Антонавіч, ветэран педагагічнай працы, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Казулін Аляксандр Уладзіслававіч, прафесар доктар педагагічных навук

Мартысюк Уладзімір Кірылавіч, заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь

Левін Леанід Мендэлевіч – архітэктар, лаўрэат Ленінскай прэміі, Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь,

лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь

Савік Лідзія Сымонаўна, прафесар беларускай філалогіі

Рагойша Вячаслаў Пятровіч, пісьменнік, доктар філалагічных навук, прафесар

--------------------------------------------------------

Зварот на 13 старонках, уключаючы подпісы, падрыхтаваны грамадзянскай ініцыятывай, умоўна названай “Інстытут нацыянальнай памяці”, і асобамі рознага занятку і чыну, занепакоенымі станам беларускай мовы, лёсам роднай зямлі і краіны.

Каардынатар

Васіль Якавенка

3 чэрвеня 2009 г.

Кантактны тэлефон: 776 77 13 маб. МТС

е-mail: yakavenka@list.ru

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: