Генеральным сакратаром Сусветнай Рады Цэркваў абраны нарвежскі багаслоў Олаў Фіксэ Твэйт

З 26 жніўня па 2 верасня ў Жэневе адбываецца пасяджэнне Цэнтральнага Камітэту Сусветнай Рады Цэркваў. Сёння членамі ЦК быў абраны новы, 7мы генеральны сакратар СРЦ, які змяніў на гэтай пасадзе Сэмюэля Кобію, займаўшага пасаду з 2004 г. Ім стаў 48-гадовы нарвежскі багаслоў і пастар - Др. Олаў Фіксэ Твэйт.

З 2002 г. О.Ф.Твэйт быў генеральным сакратаром Рады Царквы Нарвегіі па экуменічных і міжнародных сувязях. Ён таксама з'яўляецца членам пленарнай камісіі СРЦ "Вера й лад", уваходзіць у раду дырэктароў і выканаўчы камітэт Хрысціянскай Рады Нарвегіі.

Апроч абрання новага Генсеку, Цэнтральны Камітэт на сваім пасяджэнні мае вызначыць месца Генеральнай Асамблеі СРЦ, якая адбудзецца ў 2013 г. На дадзены момант вызначыны тры варыянты - Адыс Абеба (Эфіёпія), Дамаск (Сірыя) і Бусан (Паўднёвая Карэя).

Паводле матэрыялаў Сусветнай Рады Цэркваў

 

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: