Наступная Генеральная Асамблея Сусветнай Рады Цэркваў адбудзецца ў Паўднёвай Карэі

26 жніўня - 2 верасня у Экуменічным Цэнтры ў Жэнева адбываецца пасяджэнне Цэнтральнага Камітэту Сусветнай Рады Цэркваў. Апроч абрання новага Генеральнага сакратара, якім стал Олаў Фрыске Твэйт, Цэнтральны Камітэт прыняў яшчэ адно рашэнне - аб месцы правядзення новай Генеральнай Асамблеі СРЦ, якая мае адбыцца ў 2013 г. Для правядзення Генеральнай Асамблеі былі прапанваныя тры месцы - Адыс-Абеба (Эфіёпія), Дамаск (Сірыя) і Бусан (Паўднёвая Карэя). І сёння Цэнтральны Камітэт прыняў рашэнне, што 10-я юбіленая Генеральная Асамблея пройдзе ў Паўднёвай Карэі.

Першапачаткова, на прыняцце Генеральнай Асамблеі паступіла 4 запрашэнні - 3 з іх з праваслаўнага асяроддзя - апроч Дамаску і Адыс-Абебы, Усяленскі Патрыярхат прапанаваў Радос (Грэцыя), аднак зняў сваю прапанову на карысць Сірыі, матывуючы гэта неабходнасцю прысутнасці цэркваў з усяго свету на Блізкім Усходзе для прыцягнення ўвагі да праблемаў хрысціян у гэтым рэгіёне. Такая колькасць запрашэнняў з боку Праваслаўных Цэркваў стала для буйной экуменічнай арганізацыі безпрэцэдэнтнай.

У той самы час прадстаўнікі Паўднёвай Карэі запэўнілі, што правядзенне Асамблеі ў Бусане паспрыяе наладжванню стасункаў з Цэрквамі Паўночнай Карэі, якія будуць запрошаныя на Асамблею.

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: