МАНІТОРЫНГ СМІ: РАДЫЁ СВАБОДА: Мітрапаліт Філарэт заахвочвае святароў прапаведаваць па-беларуску

 

 

Як паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на БелТА Мітрапаліт Філарэт заявіў наступнае: "Я хоць і не валодаю добра беларускай мовай, але заклікаю тых сьвятароў, якія на ёй добра гавораць, часьцей выступаць з казаньнямі па-беларуску".

 

 

Праблема беларускай мовы ў Праваслаўнай Царкве, безумоўна, з'яўляецца досыць балючай. Па-першае, дагэтуль няма зацверджанага пераклада Святога Пісання, Біблейнай камісіяй Беларускага Экзархату выпушчанае толькі 4-Евангелле, што не дазваляе ў поўнай меры выкарыстоўваць Святое Пісанне па-беларуску ў богаслужэнні, якое ў сваёй значнай частцы складаецца з біблейных цытатаў і паралеляў, асабліва з кнігі Псалмоў. Па-другое, сфера выкарыстання беларускай мовы досыць звужаная: многія святары сведчылі, што не атрымалі дазволу з Епархіяльнага ўпраўлення здзяйсняць трэбы па-беларуску, а некаторыя сцвярджалі, што атрымалі забарону на казанні па-беларуску. Беларускамоўных святароў у Беларускай Праваслаўнай Царкве адзінкі, пры тым, што многія мовай валодаюць, і ў Жыровіцкай семінарыі некаторыя прадметы выкладаюцца па-беларуску. Аднак нельга казаць і пра т.зв. "русіфікацыйную" палітыку Праваслаўнай Царквы на Беларусі, хутчэй, гэта заканмерны працэс, звязаны з недахопам літаратуры па-беларуску, нераспрацаванасцю тэрміналогіі, успрыманнем беларускай мовы як другараднай, перэферыйнай.

 

 

Тым не менш, падобныя заявы вышэйшых царкоўных іерархаў, як заява Мітрапаліта Філарэта, даюць надзею, што сфера беларускай мовы ў царкве ўсё ж будзе пашырацца, аднак для таго, каб такое пашырэнне адбылося, патрэбныя жаданне і праца царкоўнага народу, праваслаўных вернікаў, якія будуць пісаць тэксты па-беларуску, перакладаць, наведваць беларускамоўныя праваслаўныя богаслужэнні, праяўляць ініцыятыву ва ўсіх сферах царкоўнага жыцця.

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: