У межах выставы "Раство Хрыстова" адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза "Пад крылом нябеснага анёла"
26.12.2009Як паведамляе газета "Наша ніва", 27 снежня, у дзень адкрыцця праваслаўнай выставы "Раство Хрыстова" а 17.00 адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза "Пад крылом нябеснага анёла", падрыхтаваная паэтычным тэатрам Art-S.By і Сацыяльным аддзелам Мінскай епархіі БПЦ.
У праграме бяруць удзел:
Уступнае слова: кіраўнік сацыяльнага аддзела айцец Алег Шульгін, выканаўчы сакратар Саюза сястрынстваў міласэрнасці Алена Зянкевіч
Пісьменнікі: Тацяна Будовіч, Алена Масла, Аксана Спрынчан, Мікола Кандратаў
Скрыпачка: Вера Дземчанка
Журналіст: Наталля Пахамовіч
Вядоўцы: Зміцер Арцюх, Рэгіна Багамолава
Імпрэза адбудзецца ў выставачным комплексе "БелЭкспа" па адрасе: Мінск, пр. Пераможцаў, 14.
Крыніца:
Рубрыка:
Апошнія навіны
30.11.19