Устаноўлены дзень памяці арх. Нікіфара як мясцова шанаванага беларускага святога - 6 (19) кастрычніка
02.01.2010Як паведамляецца ў журнале №115 пасяджэння Св. Сіноду БПЦ, на пасяджэнні Сіноду было абмеркаване пытанне аб устанаўленні асаблівага дня памяці святара-пакутніка архідыякана Нікіфара (Кантакузена). заседании Синода был обсужден вопрос об установлении особого дня памяти священномученика архидиакона Никифора (Канаткузена). З такой прапановай выступілі епіскап Брэскі Ян (Хама) і гісторыкі Мінскай епархіі.
У 2009 г. споўнілася 410 год са дня пакутніцкай смерці архідыякана Нікіфара - экзарха Канстанцінопальскага Патрыярха, абаронцы праваслаўнай веры ад уніі, які ўзначаліў Берасцейскі антыуніяцкі сабор 1596 г. Гэты царкоўны дзяяч, які атрымаў мянушку "наймудры" так і заставаўся ў сане дыякана, хаця некаторы час нават кіраваў Канстанцінопальскім Патрыярхатам. У 1595 г. на сабору ў Ясах арганізаваў асуджэнне уніі. Пасля ўвязнення, здзейсніўшы пабег, архідыякан Нікіфар пад апякунствам К. Астрожскага ўзначальвае і антыуніяцкі сабор у г. Берасці. Ганенні на праваслаўных, якія тады пачаліся, вымусілі многіх іншых грэкаў пакінуць Рэч Паспалітую, Нікіфар жа застаўця і працягнуў барацьбу, аднак якго асудзілі і ўвязнілі ў Мальбургскім замку, дзе ад голаду і пакутаў святар-пакутнк памірае праз два гады. Больш падрабязна пра ягонае жыццё і дзейнасць можна прачытаць у выступе свят. А.Салтыкова і Ю.М. Куракіна "Святарнапакутнік архідыякан Нікіфар".
У даведцы Сінода паведамляецца, што акт кананізацыі архідыякана Нікіфара Кантакузена як мясцова шанаванага святога здзейснены Святым Сінодам Украінскай Праваслаўнай Царквы 29 жніўня 2001 г., а чын кананізацыі архідыякана Нікіфара адбыўся 28 кастрычніка 2001 г. у час урачыстага святкавання 100-годдзя з дня асвячэння Свята-Георгіеўскага храма ў г. Львове. Акт кананізацыі архідыякана Нікіфара Кантакузена як мясцова шанаванага святога Беларускай Праваслаўнай Царквы (у сувязі з унёскам апошняга ў абарону Святога Праваслаўя на землях Беларусі) быў здзейснены 18/31 студеня 2002 г. у Мінску. Памяць св-п. Нікіфара адзначалася толькі ў Нядзелю 3-ю пасля Пяцідзесятніцы, у складзе Сабору Галіцкіх святых і Сабору Беларускіх святых. У бягучым годзе споўнілася 410 год з часу пакутніцкай смерці архідыякана Нікіфара. Да гэтай даты ў Брэсцкай епархіі была выдадзеная служба з акафістам св-пакутніку і праведзеная міжнародная маладзёвая навукова-практычная канферэнцыя. Але службу немажліва ладзіць з той прычыны, што дзень памяці архідыякана Нікіфара прыпадае на святкаванне Сабору Беларускіх святых. Дзень яго праслаўлення ў Львоўскай епархіі (28 кастрычніка) супадае з днём памяці Сабору беларускіх новых пакутнікаў. Гэта адзіны святой з угоднікаў Божых беларускай зямлі, які не мае свайго ўласнага дня памяці. З той прычыны, што дакладная дата смерці св-п. Нікіфара невядомая, то ў якасці дня яго царкоўнага шанавання можна прыняць дату 6/19 кастрычніка - пачатак правядзення антыуніяцага Берасцейскага царкоўнага Сабору 1596 г.
Таксама была выказаная прапанова пад датай 6/19 кастрычніка змесціць у календары Беларускай Праваслаўнай Царквы запіса пра правядзенне згаданага сабору.
Паводле рашэння Св. Сіноду, дата 6/19 кастрычніка была прызначаная днём святкавання памяці святарнапакутніка архідыякана Нікіфара Кантакузена як мясцова шанавага святога Беларускай Праваслаўнай Царквы, такім чынам, адзначаная і дата пачатку Берасцейскага антыуніяцкага сабору 1596 г.
Крыніца:
Апошнія навіны