У Рагачоўскім раёне згарэла драўляная царква
05.01.2010Пажарам знішчана старажытная царква святога Мікалая Цудатворцы ў вёсцы Стары Крыўск Рагачоўскага раёна, паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС, паведамляе БелаПАН.
Пад раніцу 5 студзеня мясцовыя жыхары заўважылі дым, што ішоў з храма, і выклікалі пажарных. Ратавальнікі прыехалі аператыўна, але выратаваць ад агню драўляны будынак ужо не ўдалося.
На пажары ніхто не загінуў, яго прычыны высвятляюцца. У МНС адзначылі, што царква была пабудаваная ў 1852 годзе. Але у даведніку "Храмы і прыходы" царква датаваная 1918 г.
У пракуратуры выказваюць здагадку, што гэта быў падпал.
Крыніца:
Рубрыка:
Апошнія навіны
30.11.19