Сербская Праваслаўная Царква выбрала сабе новага Патрыярха
22.01.201022 студзеня у Сербскай Патрыярхіі ў Бялградзе адбыліся выбары новага Прадстаяцеля Сербскай Праваслаўнай Царквы. У выніку лёсавання Патрыярхам Сербскай Праваслаўнай Царквы стаў Ірыней, епіскап Нішскі. Для лёсавання, апроч яго, былі выбраныя яшчэ дзве кандыдатуры - Амфілох, мітр. Чарнагоска-Прыморскі, і Ірыней, епіскап Бачскі; яны былі папярэдне абраныя з ліку 45 епіскапаў Сербскай Царквы таемным галасаваннем.
Новы абраны Патрыярх Ірыней стаў 45-м Патрыярхам Памеснай Сербскай Царквы. Ён з'яўляецца адным з самых старэйшых дзеючых епіскапаў СПЦ - яму 80 год. Папярэдні Патрыярх, Свяцейшы Паўле, спачыў летась ў Бялградзе ва ўзросце 95 год.
Выбары Патрыярха праз лёсаванне дапамаглі СПЦ пазбегнуць інтрыгаў і перадвыбарчых кампніяў.
Дзе і калі адбудзецца інтранізацыя новага Патрыярха, пакуль не паведамляецца.
Крыніца:
Апошнія навіны