Сербская Праваслаўная Царква выбрала сабе новага Патрыярха

22 студзеня у Сербскай Патрыярхіі ў Бялградзе адбыліся выбары новага Прадстаяцеля Сербскай Праваслаўнай Царквы. У выніку лёсавання Патрыярхам Сербскай Праваслаўнай Царквы стаў Ірыней, епіскап Нішскі. Для лёсавання, апроч яго, былі выбраныя яшчэ дзве кандыдатуры - Амфілох, мітр. Чарнагоска-Прыморскі, і Ірыней, епіскап Бачскі; яны былі папярэдне абраныя з ліку 45 епіскапаў Сербскай Царквы таемным галасаваннем.

Новы абраны Патрыярх Ірыней стаў 45-м Патрыярхам Памеснай Сербскай Царквы. Ён з'яўляецца адным з самых старэйшых дзеючых епіскапаў СПЦ - яму 80 год. Папярэдні Патрыярх, Свяцейшы Паўле, спачыў летась ў Бялградзе ва ўзросце 95 год.

Выбары Патрыярха праз лёсаванне дапамаглі СПЦ пазбегнуць інтрыгаў і перадвыбарчых кампніяў.

Дзе і калі адбудзецца інтранізацыя новага Патрыярха, пакуль не паведамляецца.

 

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: