У Маскве пасвечаны епіскап Барысаўскі Веніямін (Тупека)

 епископ Венимин (Тупеко)

Сёння ў Маскве ў храме Хрыста Збавіцеля ў епіскапа Барысаўскага быў пасвечаны архімандрыт Веніямін (Тупека).

Рашэнне аб пастаўленні яго ў викарные епіскапы было прынята на апошнім пасяджэнні Свяцейшага Сінода РПЦ, які адбыўся 5 сакавіка.

Хіратонію ўзначаліў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Удзельнічаў у богаслужэнні і Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, якому якраз сёння споўнілася 75 гадоў. Сярод некалькіх архірэяў, якія прымалі ўдзел у хіратоніі было яшчэ два з Беларусі: архіепіскапы Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый і Навагрудскі і Лідскі Гурый.

Як паведамляе Афіцыйны сайт Маскоўскага Патрыярхату, на набажэнстве прысутнічалі дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі П.П. Барадзін, намеснік дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы, член Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы С.С. Шухно, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расіі В.Б. Даўгалёў і іншыя дзяржаўныя чыноўнікі.

У слове настаўлення да новага епіскапа Патрыярх Кірыл асаблівы акцэнт зрабіў на захаванні царкоўнага адзінства і ўвогуле адзінства ўсходнеславянскіх народаў, "духоўнай скрепя" якіх, на думку Патрыярха, павінна быць Праваслаўная Царква.

Нагадаем, што сам факт пасвячэння вікарнага беларускага епіскапа ў Маскве, а не ў роднай дзяржаве, з'яўляецца беспрэцэдэнтным і, па ўсёй верагоднасці, знакавым.

Вікарны епіскап гэта епіскап-намеснік кіруючага архірэя, у дадзеным выпадку Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта.

За гэтым жа нядзельным набажэнствам Патрыярх Кірыл павіншаваў Мітрапаліта Філарэта з 75-годдзем і ўзнагародзіў яго правам правам служэння з прэднасным крыжом у межах Беларускага экзархата. Такое права даецца, як правіла, Прадстаяцелю памеснай царквы, таму такая ўзнагарода з'яўляецца не толькі асабістай, але азначае ў пэўнай ступені прызнанне Беларускай Праваслаўнай Царквы як памеснай. Прэднасны крыж гэта крыж на жазло, які нясуць на набажэнстве наперадзе Прадстаяцеля.

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: