1 красавіка, у предпасхальный чацвер, прайшлі унікальныя богаслужэнні і ў праваслаўных, і ў каталікоў
01.04.2010У Вялікі Чацвер - так называюць гэты дзень хрысціяне - узгадваюцца падзеі апошняга перад узяццем у краты дня Ісуса Хрыста. Апошняя трапеза з вучнямі, апошнія словы Збаўцы, чаканне Пакутаў - усё гэта склала аснову такіх набажэнстваў, якія праходзяць толькі ў гэты дзень - раз у годзе.
Падчас апошняй трапезы з вучнямі, так званай Тайнай Вячэры, Ісус Хрыстос устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі, якое стала асновай галоўнага хрысціянскага набажэнства - Літургіі або Імшы. Зразумела, што Літургіі у дзень ўстанаўлення самой Літургіі надаецца асаблівае значэнне.
У Праваслаўнай царкве лічыцца важным менавіта ў гэты дзень ўдзельнічаць у Сакраманце Эўхарыстыі ўсёй суполкай. Пабожны праваслаўны хрысціянін лічыць сваім абавязкам прычасціцца Святых Тайн у гэты дзень.
Пасля Літургіі ў кафедральным храмах праводзіцца асаблівы Чын мыцця ног, якм адлюстроўвае адпаведную сцэну з Евангелля ад Іаана. Епіскап пасярод сабора сімвалічна мые ногі святароў, падобна таму, як памыў ногі Збаўца Сваім апосталам.
У парафіяльных каталіцкіх храмах, наадварот, не прынята рабіць Імшу ў Вялікі Чацвер. Замест гэтага ў кафедральным саборы раніцай служыцца Імша асвячэння Міра і блаславеньня алею (Ad Missam Chrismatis), якую абавязкова робіць біскуп, і на якой прысутнічаюць усе святары епархіі. Падчас гэтай імшы святары абнаўляюць свае абяцаньні, прынесеныя імі пры пасвячэнні. Такія месы сёння прайшлі, напрыклад, у Менску, Віцебску і іншых епархіяльных цэнтрах.
Увечары ў Вялікі чацвер ў праваслаўных асаблівае набажэнства, калі пасярод храма вычытваюцца 12 урыўкаў з Евангелля, якія апавядаюць аб Пакутах Госпада Ісуса Хрыста.
Заўтра Вялікая Пятнца - дзень асаблівага смутку, таму што ў гэты дзень памёр, укрыжаваны на крыжы, Ісус Хрыстос. У гэты дзень у праваслаўных храмах выносіцца для пакланення Плашчаніца - асаблівы абраз, які паказвае памерлага Збавіцеля. Увечары служыцца асаблівы чын пахавання Збавіцеля.
Крыніца:
Апошнія навіны