Пасхальная вячэрня ў Мінскім Кафедральным саборы прайшла ў прысутнасці кіраўніка дзяржавы А. Лукашэнкі

Увечары 4 красавіка, у першы дзень Пасхі, на святочнай вячэрні ў Мінскім Кафедральным саборы, якую ўзначаліў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, па звычаі прысутнічаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандар Лукашэнка, паведамляе Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел таксама кіраўнікі і прадстаўнікі дзяржаўных структур, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, а таксама Рымска-Каталіцкай Царквы ў Беларусі.

Мітрапаліт Філарэт прадставіў кіраўніку дзяржавы і вернікам вікарыя Мінскай епархіі  Веніяміна, епіскапа Барысаўскага, хіратонія якога адбылася на патрыяршым богаслужэнні ў Храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве 21 сакавіка 2010 года.

Прэзідэнт Лукашэнка павіншаваў прадстаяцеля Беларускай Праваслаўнай Царквы з 75-годдзем і падзякаваў яго за працу на карысць Царквы, грамадства і дзяржавы. Прэзідэнт і Экзарх абмяняліся пры гэтым дэкаратыўнымі пасхальнымі яйкамі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: