У Мінске будзе пабудаваны яшчэ адзін касцёл

У мінскім мікрараёне Малінаўка на вуліцы Ясеніна будзе пабудаваны храм Святога Антонія Падуанскага. Гэта будзе шосты касцёл у Мінску і толькі другі, пабудаваны за апошнія 100 гадоў. Папярэдні — ў Серабранцы, паведамляе "Наша Ніва".

Прыход Святога Антонія быў заснаваны ў 1996 годзе. Пакуль касцёл не пабудаваны, багаслужэнні праводзяцца ў памяшканні  ЖЭСа.

 

 

 

 

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: