Папа Рымскі Бенедыкт XVI можа наведаць Украіну ў 2012 годзе
26.05.2010Запрашэньне Папу Бенедыкту XVI наведаць Украіну было прынятае Апостальскай Сталіцай. Аб гэтым абвесціў на XXXV канферэнцыі украінскага рыма-каталіцкага епіскапату архіепіскап Мечыслаў Макшыцкі. Паводле яго словаў, зараз адбываецца ўзгадненне канкрэтнай даты візіту, паведамляе сайт Харкаўска-Запарожскай дыяцэзіі.
Беларускія рыма-каталіцкія епіскапы апошнім часам выказваюць спадзяванне на тое, што ў хуткім часе можа адбыцца візіт Бенедыкта XVI і ў Беларусь. Аднак Ватыкан пакуль што не даў адказу на запрашэнне, якое было перададзена беларускім каталіцкім епіскапатам у снежні мінулага года.
Крыніца:
Рубрыка:
Апошнія навіны
30.11.19