У менскім мікрараёне Лошыца асвечана новая рыма-каталіцкая капліца
06.06.2010Мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў новапабудаваную рыма-каталіцкую капліцу ў менскім мікрараёне Лошыца, паведамляе Catholic.by
Падчас урачыстасцяў лошыцкай парафіі быў перададзены абраз Ісуса Міласэрнага, перэгрынацыя якога адбывалася ў мінулым годзе па ўсіх парафіях архідыяцэзіі. У перспектыве ў Лошыцы плануецца пабудаваць касцёл, які будзе дыяцэзіяльным санктуарыем Божай Міласэрнасці.
Капліца ў Лошыцы стала восьмай па ліку каталіцкай святыняй у Менску. У той жа час 24 каталіцкія прыходы ў сталіцы дагэтуль не маюць сваіх памяшканняў.
Фота Catholic.by
Крыніца:
Рубрыка:
Апошнія навіны
30.11.19