Бабруйскі епіскап Серафім з Беларусі наведаў свайго "двайніка" ў Грэцыі

Як паведамляе грэчаскае агенцтва царкоўных навінаў Romfea.gr, 5-6 чэрвеня адбыўся візіт епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма да свайго калегі і цёзкі - мітрапаліта Серафіма з гораду Касторыя, дзе ў храме ў гонар святога Ніканора Кастарыйскага на свята іконы Багародзіцы "Трохручніца" ў суботу вечарам абодва архіярэі адслужылі святочную вячэрню, а ў нядзелю ранкам - ютрань і Боскую літургію.

Цікава тое, што з грэчаскай мовы назву Касторыя (Καστοριά) можна перакласці таксама як "Бабруйск", бо паходзяць два гарады ад назвы адной жывёлы - бабра (κάστορας). Апроч таго, абодва епіскапы з "гарадоў баброў" маюць аднолькавае імя - Серафім. Такое супадзенне і стала нагодай для супрацоўніцтва паміж епархіямі. Разам з беларускім архіярэям Грэцыю наведаў і мэр горада Бабруйска, які правёў перамовы з гарадскімі ўладамі.

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: