У Менску прайшлі мерапрыемствы ўшанавання памяці мітр. Мелхіседэка (Паеўскага)

17 траўня 2011 г. у Менску адбылося ўрачыстае адкрыццё дошкі ў гонар Мітр. Мелхіседэка (Паеўскага), якое ўзначаліў ягоны наступнік на менскай кафедры Мітр. Філарэт (Вахрамееў), які адслужыў ліцію па ўсіх архіярэях Менскай епархіі. Бронзавы барэльеф працы скульптара Ганны Іньковай размешчаны на сцяне будынку Інстытута тэалогіі БДУ па адрасе: пр. Незалежнасці, 23, былым будынку Менскага епархіяльнага ўпраўлення, аднога з комплексу архіярэйскага падвор'я.  На адкрыцці, акрамя Патрыяршага Экзарха таксама выступіла ўнучатая пляменніца слыннага царкоўнага дзеяча 1920-х  гг. Ганна Бадурава (Масква). Урачыстасці скончыліся спяванне гімну "Магутны Божа" (аўт. Наталля Арсенева і Мікола Равенскі). На адкрыцці дошкі прысутнічалі таксама епіскап Бабруйскі Серафім (Беланожка), а таксама святары - удзельнікі канферэнцыі прот. Сергій Гардун (Менск), прот. Фёдар Крыванос (Менск), іяр. Уладзімір Гарыдавец (Віцебск), а таксама шэраг навукоўцаў і даследнікаў, каардынатар аргкамітэта па святкаванні 80-годдзя з дня спачыну Мітр. Мелхіседэка, аўтар кнігі аб ім, Таццяна Процька. Апроч іх, падзею наведалі братчыкі Праваслаўнага брацтва ў гонар Святых Віленскіх пакутнікаў, студэнты Інстытута тэалогіі, праваслаўная грамадскасць г. Мінска, прысутнічала і менская супольнасць св. Еўфрасіні Полацкай Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы на чале са святаром Леанідам Акаловічам.

Пасля адкрыцця дошкі ў Інстытуце тэалогіі распачалася канферэнцыя, прысвечаная асобе Мітр. Мелхіседэка, а таксама гістарычным і кананічным пытанням развіцця Царквы ў 1920-я гг.

Больш падрабязна пра Мітр. Мехіседэка можна прачытаць у адмысловай біяграфічнай даведцы нашага сайту: Мітрапаліт Мелхіседэк (Паеўскі)

 

Рубрыка: