Прызначаны новы Апостальскі Нунцый у Беларусі
15.07.2011Папа Бэнэдыкт XVI прызначыў арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці Апостальскім Нунцыем у Беларусі, паведамляе catholic.by.
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці нарадзіўся 7 кастрычніка 1955 г. у г. Верона, што ў Італіі. Святарскае пасвячэнне атрымаў 29 мая 1982 г.
Cкончыў факультэт Усходніх моваў і літаратуры пры Венецыянскім дзяржаўным універсітэце «Cа Foscari», а таксама атрымаў вучоную ступень магістра навукі святой літургіі пры Папскім літургічным інстытуце св. Анзэльма ў Рыме.
У 1985 г. паступіў на служэнне ў Апостальскую Сталіцу ў Кангрэгацыю па справах усходніх Касцёлаў. Да свайго прызначэння Апостальскім Нунцыем у Беларусі нёс служэнне ў Грузіі, Арменіі і Азербайджане.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да вернікаў Мінска-Магілёскай архідыяцэзіі і Пінскай дыяцэзіі з нагоды прызначэння новага Апостальскага Нунцыя ў Беларусі.
Апошнія навіны