Памёр кардынал Казімір Свёнтак

21 ліпеня 2011 г. а 9-й гадзіне на 97 годзе жыцця адышоў у вечнасць  кардынал Казімір Свёнтэк, паведамляюць курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Пінскай дыяцэзіі на партале Catholic.By.

Кардынал Свёнтак на працягу 15 гадоў з’яўляўся арцыпастырам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і 20 гадоў — Апостальскім Адміністратарам Пінскай дыяцэзіі.

Жалобная святая Імша пры труне з целам кардынала Казіміра Свёнтка адбудзецца ў мінскай архікатэдры ў суботу, 23 ліпеня, у 13.00 і ў пінскай катэдры ў панядзелак, 25 ліпеня, у 12.00.

Рубрыка: