Дзейнасць расонскага каталіцкага святара Вячаслава Барка правярае фінансавая міліцыя
31.12.2011Каталіцкі святар Вячаслаў Барок, пробашч парафіі святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах, каардынатар Віцебскай архідыяцэзіі па пілігрымках, 29 снежня быў выкліканы ў дэпартамент фінансавых расследванняў у Наваполацку. У фінансавай міліцыя ксяндзу паведамілі, што праводзіцца праверка паводле ананімнай заявы, у якой сцвярджаецца, быццам святар, дзякуючы сваёй дзейнасці ў якасці каардынатара па пілігрымках, насамрэч зарабіў на гэтым ад 350 тыс. да 1 млн. еўра.
Святар арганізуе пілігрымкі ў Святую Зямлю, а таксама па Еўропе. Апроч таго, у Віцебскай архідыяцэзіі ён адказны і за дыяцэзіяльную групу ў пілігрымцы ў Будслаў. Сёлета паломнікі пад кіраўніцтвам святара Вячаслава зладзілі малітоўны пратэст перад турнікетамі, праз якія цяпер павінны праходзіць усе пілігрымы, каб трапіць на свята.
Апошнія навіны