Папа Францішак асабіста выступіў з хадайніцтвам у справе вызвалення палітвязняў

25 жніўня Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы Францішка кардынал П'етро Паралін даў аўдыенцыю Намесніку Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алене Купчыной, паведамляе Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь праз партал catholic.by.

Падчас размовы, між іншым, абодва бакі пракаментавалі афіцыйнае паведамленне беларускага боку, якое было скіравана 24 жніўня да дыпламатычных прадстаўнікоў некаторых краін у Рэспубліцы Беларусь, адносна рашэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб вызваленні некаторых вязняў, як гуманітарнага акту ў адказ на просьбы, скіраваныя з боку краін Еўрасаюза, Злучаных Штатаў Амерыкі і Рымскага Пантыфіка.

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь, у адказ на шматлікія пытанні, паведамляе, што вышэйпададзеная інфармацыя дыпламатычнага паходжання адпавядае рэчаіснасці; Яго Святасць Папа Францішак асабіста выступіў з хадайніцтвам у дадзенай справе.

Конфессии: 
Страны: 
Рубрыка: