Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці пераводзіцца з Беларусі ва Ўкраіну
13.11.2015Прэс-служба Святога Пасаду паведаміла 13 лістапада аб прызначэнні Папам Францішкам арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, да гэтага часу Апостальскага Нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь, Апостальскім Нунцыем ва Украіне.Такім чынам, іерарх завяршае сваё служэнне ў якасці прадстаўніка Святога Айца ў Беларусі, паведамляе catholic.by.
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці нарадзіўся 7 кастрычніка 1955 г. у г. Верона ў Італіі. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 29 мая 1982 г. Тытулярны арцыбіскуп Равэлла.
Cкончыў факультэт Усходніх моваў і літаратуры пры Венецыянскім дзяржаўным універсітэце «Cà Foscari», а таксама атрымаў вучоную ступень магістра навукі святой літургіі пры Папскім літургічным інстытуце св. Анзэльма ў Рыме і доктара навукі Усходніх Касцёлаў у Папскім Усходнім Інстытуце.
У 1985 г. паступіў на служэнне ў Апостальскую Сталіцу; з’яўляўся віцэ-сакратаром Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. 7 снежня 2001 г. прызначаны Апостальскім Нунцыем у Арменіі і Грузіі. 13 снежня 2001 г. прызначаны Апостальскім Нунцыем у Азербайджане. 6 студзеня 2002 г. атрымаў біскупскую сакру.
15 ліпеня 2011 г. прызначаны Апостальскім Нунцыем у Беларусі.
Апошнія навіны