Усевалад Чаплін вызвалены ад пасады кіраўніка Сінадальнага аддзела

Сення рашэннем Святога Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы на апошнім у гэтым годзе пасяджэнні, якое праходзіць у Маскве, протаіерэй Усевалад Чаплін вызвалены ад пасады старшыні Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства.

Таксама прынята рашэнне злучыць аддзел па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства і інфармацыйны аддзел у адзін Сінадальны аддзел па ўзаемаадносінах царквы з грамадствам і СМІ. Старшыней новага аддзела прызначаны кіраўнік былога інфармацыйнага аддзела Уладзімір Легойда. Усевалад Чаплін у апошнія гады быў адным з самых актыўных спікераў Патрыярхіі, які праславіўся пры гэтым вельмі рэзананснымі заявамі скандальнага характару. Гэтыя заявы сталі прадметам абмеркавання і на Мінскім епархіяльным сходзе, дзе прапаноўвалася хадайнічаць перад Сінодам аб зняцці прат. Усевалада Чапліна з высокай пасады старшыні Сінадальнага аддзела.
 

Конфессии: 
Страны: 
Рубрыка: