У праваслаўнай царкве пачалася масленіца
07.03.2016Пасля нядзелі, тэмай якой з'яўляецца Страшны Суд, надыходзіць апошні падрыхтоўчы тыдзень перад Вялікім постам. Па царкоўным статуце яна называецца "сырнай сядміцай", а ў прастамоўі масленіцай.
Асаблівасць гэтага тыдня - частковы пост ў ежы (спыняецца ўжыванне мяса, але яшчэ дазваляюцца малочныя прадукты і яйкі) і наладжваньня душы на пакаянны лад. У сераду і пятніцу гэтага тыдня служба праходзіць ужо па вялікапосным статуту з чытаннем пакаянных малітваў. Тэма літургічных чытанняў гэтага тыдня - Хросныя Пакуты Збаўцы Хрыста.
Такім чынам, масленіца гэта зусім не свята і не час забаў, як гэта часта прынята лічыць.
Вялікі пост у Праваслаўнай царкве пачынаецца сёлета 14 сакавіка і працягнецца да 1 мая - свята Вялікадня.
Конфессии:
Рубрыка:
Апошнія навіны
30.11.19