Брат Донах з супольнасьці Тэзэ ў Менску

У Пасхальны панядзелак а 17-й гадзіне на прыходзе храма ў гонар іконы Божай Маці “Ўсіх тужлівых радасьць” адбудзецца сустрэча з братам Донахам. Брат Донах зьяўляецца рэгіянальным каардынатарам па арганізацыі паломніцтваў і маладзёвых сустрэчаў экумэнічнай грамады Тэзэ. У Пасхальны панядзелак а 17-й гадзіне на прыходзе храма ў гонар іконы Божай Маці “Ўсіх тужлівых радасьць” адбудзецца сустрэча з братам Донахам. Брат Донах зьяўляецца рэгіянальным каардынатарам па арганізацыі паломніцтваў і маладзёвых сустрэчаў экумэнічнай грамады Тэзэ.

Тэзэ зьяўляецца ўнікальнай супольнасьцю, заснаванай у 1940 г. у бургундзкім паселішчы братам Ражэ. Браты супольнасьці прыносяць абяцаньні дзяліць з адзін з адным усе матэрыяльныя і духоўныя даброты, жыць у цэлібаце і максімальнай простасьці. На сёньня грамада налічвае каля 100 братоў, каталікоў і членаў розных пратэстанцкіх цэркваў, больш за 25-ці нацыянальнасьцяў. Сам брат Ражэ – пратэстант, але вядома, што на імшы памяці спачылага Папы Рымскага Яна Паўла ІІ, яго прычашчаў уласна сучасны Папа Рымскі Бэнедыкт XVI.

З канца 1950-х гадоў тысячы юнакоў і дзяўчат з розных краінаў пачалі прыяжджаць у Тэзэ на тыдзень, каб узяць удзел у сустрэчах, малітве, развагах. Апроч таго, браты Тэзэ праводзяць сустрэчы, шматтысячныя і зусім маленькія, у Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Азіі, Эўропе як частку “паломіцтва даверу на зямлі”. Таксама браты-манахі зьбіраюць штогод шматысячныя пяцідзённыя сустрэчы ў адным з буйных гарадоў Эўропы, які звычайна адбываюцца паміж Раством паводле новага і старога стыляў.

Штотыдзень Тэзэ запрашае далучыцца да жыцьця супольнасьці – зьбірацца разам з братамі тройчы на дзень для агульнай малітвы, сустракацца з паломнікамі зь іншых краінаў для харчаваньня, абмеркаваньня ў малых групах, працы. Такія сустрэчы ў Тэзэ праводзяцца для моладзі, дарослых (тых, каму ўжо споўнілася 30 год), і бацькоў зь дзецьмі. У Тэзэ і на маладзёвыя сустрэчы прыяжджае і пратэстанцкая, і каталіцкая, і праваслаўная моладзь.

Мяркуецца, што на сустрэчы з братам Донахам прыйдзе тыя юнакі і дзяўчаты, якія ўжо былі на сустрэчах, зарганізаваных супольнасьцю, якія цікавяцца жыцьцём грамады Тэзэ, жадалі б наведаць гэтую супольнасьць.

Афіцыйная старонка супольнасьці Тэзэ

Артыкул Алены Татаровіч аб міжнароднай сустрэчы Тэзэ ў Парыжы

Старонка, прысьвечаная Тэзэ, на сайце храма ў гонар іконы “Ўсіх тужлівых Радасьць”

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: