Пробашчу каталіцкай парафіі ў Барысаве отказано в продлении визы адмоўлена ў падаўжэньні візы

Айцу Робэрту Кшывіцкаму, які зьяўляецца грамадзянінам Польшчы, адмоўлена ў падаўжэньні візы на 2006 год. Сьвятар лічыць гэтае рашэньне беларускіх уладаў палітычным. Барысаўскія вернікі і моладзь пачалі збор подпісаў за яго адмену.

Айцец Робэрт працуе ў Беларусі больш за дзесяць гадоў. У Барысаве ён узначальвае каталіцкую парафію Зыходжаньня Сьвятога Духа:

“Мяне выганяюць зь Беларусі. Я павінен пакінуць Беларусь да 31 сьнежня. На наступны год мне не падоўжылі візы. Выганяюць мяне за маю актыўнасць у Інтэрнэце і за арганізацыю моладзевых сустрэчаў. Я не спадабаўся ўладам і зьяўляюся “пагрозай для дзяржавы”, -- расказаў святар “Радыё Свабода”.

Хаця, трэба адзначыць, ніякай асаблівай актыўнасьцю, а тым больш у інтэрнэце, айцец Роберт да апошняга часу не адзначаўся.

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: