ІКОНА Ў БОГАСЛУЖЭНЬНІ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ

Сэмінар

 

З благаславеньня мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта ў менскім прыходзе "Ўсіх тужлівых Радасьць" будзе праводзіцца навукова-практычны сэмінар "ІКОНА Ў БОГАСЛУЖЭНЬНІ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ". Сэмінар арганізуецца ў межах выставы кананічнай іконы "І СЛОВА СТАЛА ПЛОЦЬЦЮ". У экспазыцыі выставы будуць прадстаўленыя працы, выкананыя ў іканапісных майстэрнях Беларусі і Расеі.

Тэмы сэмінара:

1. Іканапісны канон як вобразная богаслужбовая мова Царквы.

2. Багаслоўе іконы.

3. Гісторыя іканапісу і іконашанаваньня.

4. Сучасны стан і развіцьцё іканапісу.

5. Тэхніка іканапісу.

6. Бібліяграфія іканапісу.

Парадак працы сэмінара:

16 траўня.

17:30 - Набажэнства. Навучальны корпус прыхода "Ўсіх тужлівых Радасьць", 2-і паверх.

18:00 - Адкрыцьцё выставы. Канфэрэнц-зала.

18:30 - Канцэрт. Канфэрэнц-зала.

17 траўня.

10:00-10:30 - Адкрыцьцё сэмінара. Канфэрэнц-зала.

10:30-12:00 - Выступы. Канфэрэнц-зала.

12:00-12:30 - Кававая паўза. Трапезная.

12:30-14:00 - Выступы. Канфэрэнц-зала.

14:00-15:00 - Абед. Трапезная.

15:00-16:30 - Выступы. Канфэрэнц-зала.

16:30-17:00 - Кававая паўза. Трапезная.

17:00-18:00 - Круглы стол "Сучасны стан і развіцьцё іканапісаньня" Канфэрэнц-зала.

18:00-19:00 - Закрыцьцё сэмінара, канцэрт. Канфэрэнц-зала.

Кантактныя тэлефоны: 222-16-69; 212-06-81; 8-0296-54-32-74.

e-mail: MirPH@tut.by.

Рубрыка: