Кс. Аляксандр Амяльчэня вызвалены ад абавязкаў прэсавага сакратара Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў
Кс. Аляксандр Амяльчэня вызвалены ад абавязкаў адказнага за сродкі масавай інфармацыі пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі. Адначасова ён пакідае і абавязкі дырэктара афіцыйнага каталіцкага партала Catholic.by, гаворыцца ў паведамленні з 43-га паседжання Канферэнцыі біскупаў.
На час кіраўніцтва кс. Амяльчэні прыходзіцца перыяд развіцця афіцыйнага каталіцкага парталу. Таксама кс. Амяльчэня зарэкамендаваў сябе як прыхільнік лаяльнага стаўлення да рэжыму.
Новым месцам працы кс. Аляксандра Амяльчэні будзе беларуская рэдакцыя Радыё Ватыкана. Прэсавым сакратаром Канферэнцыі біскупаў і дырэктарам партала Catholic.by прызначаны францішканін а. Аляксандр Улас, які дагэтуль выконваў пастырскую працу ў менскім мікрараёне Кунцаўшчына.
Крыніца:
Апошнія навіны
