Візіт Папы Рымскага Бенедыкта XVI у Чэхію адбудзецца 26-28 жніўня

У час свайго замежнага падарожжа ў Чэхію Святы Айцец наведае Прагу, Брно і Стара Балеслаў.

Бенедыкт XVI мае прыбыць ў Прагу аб 11.20 26-га жніўня. А 12.30 ён наведае царкву Маці Божай Перамажцы, дзе ўшануе вобраз "Пражскі Дзіцятка Ісус". Пасля гэтага Пантыфік сустрнецца з Прэзідэнтам Чэхіі В.Клаусам у прэзідэнцкім палацы, а пазней адбудзецца сустрэча Папы з палітычнымі і грамадскімі дзеячамі, а таксама дыпламатычным корпусам. Першы дзень візіту завершыцца служэннем Вячэрні ў катэдры Св. Віта, Св. Вацлава і Св. Адальберта, дзе Папа звернецца да святароў, служыцеляў, семінарыстаў і членаў міранскіх рухаў.

27 верасня Папа адправіцца з Брно, дзе адслужыць Імшу і прачытае антыфон Ангелус Доміні ў мясцовым аэрапорце Туфаны. Потым Бенедыкт XVI зноў вернецца ў Прагу, дзе паўдзельнічае ў экуменічнай сустрэчы, пасля якой выступіць перад членамі акадэмічнай супольнасці Пражскага Замку.

У панядзелк, 28 верасня, Святы Айцец наведае Стара Балеслаў, царкву Св. Вацлава, дзе а 9.45 распачнецца святочная Імша ў гонар памяці святога, які з'яўляецца апекуном Чэхіі. Пасля Імшы Пантыфік звернецца з казанню да моладзі. Па вяртанні ў Прагу, Бенедыкт XVI паабедае разам з чэскімі епіскапамі ў архіепіскапскім палацы і адбудзе ў Пражскі аэрапорт.

Паводле інфармацыі Інфармацыйнай службы Ватыкана OP/PROGRAMME PAPAL TRIP/CZECH REPUBLIC VIS 090703 (320)

Источник:

ЦАРКВА

Рубрика: