Новы закон пра дапаможныя рэпрадуктыўныя тэхналогіі. Меркаванне католікаў
У Беларусі кожная шостая пара сужэнцаў не можа мець дзяцей. Праблема бясплоднасці з кожным годам становіцца ўсе больш вострай, тым больш, што гутарка ідзе пра будучыню нашай дзяржавы, бо і так нараджальнасць у нас вельмі нізкая. Таму на працягу 2011 года на самым высокім заканадаўчым узроўні рыхтавалася прыняцце закона пра дапаможныя рэпрадуктыўныя тэхналогіі.