Біяграфія Папы Рымскага Бенядзікта XVI
19.04.2005256-м Папам Рымскім быў абраны нямецкі кардынал Ёзаф Ратцынгер
Папа Рымскі Бенядзікт XVI (да ўступленьня на папскі трон - Ёзаф Ратцынгер) нарадзіўся 16 красавіка 1927 г у селішчы Марктль-ам-Ін у Баварыі, у сям'і паліцыянта. У двухгадовым узросьце разам зь сям’ёй пераехаў на аўстрыйскую мяжу, а 1932 г. – у альпійскае мястэчка Аўшаў. Бацька Ратцынгера, які адмоўна ставіўся да нацыянал-сацыялізму, аддаў сына ў класычную гімназію ў Траўнштайне ў 1937 г. Ёсьць зьвесткі, што Ёзаф некаторы час быў сябрам юнацкай фашыстоўскай арганізацыі “Гітлерюгенд”.
У 1939 г будучы кардынал становіцца вучням перадсэмінарыі, пачаўшы т.ч., царкоўную кар’еру. У час вайны малады Ёзаф быў сябрам маладзёвых частак супрацьпаветранай абароны, адначасова наведваючы заняткі ў Максіміліянс-гімназіі ў Мюнхене. Дасягнуўшы прызыўнога ўзросту ў 1944 г., ён быў прызваны ў Аўстрыйскі легіён. Аб гэтым часе сам Ратцынгер гаварыў з агідай як аб “ідэалагічнай муштры”. Ён удзельнічаў у вайсковым навучаньні вермахта, але хутка быў вызвалены паводле стану здароўя.
У 1945 г, дэзэртыраваўшы з вэрмахта пра набліжэньні арміі саюзьнікаў, будучы кардынал вяртаецца дамоў у Траўнштайн. Калі амерыканскія войскі расквартаваліся ў ягонай роднай вёсцы, іх штаб разьмесьціўся ў доме Ратцынгераў. У Ёзафе разгадалі нямецкага салдата, арыштавалі і зьмесьцілі ў лагер для ваеннапалонных. Але ўжо чэрвені Ратцынгер вяртаецца дамоў, а ў лістападзе зноў паступае ў сэмінарыю. У 1947 г. Ратцынгер паступае ў Геаргіянум, Багаслоўскі інстытут пры Мюнхенскім унівэрсітэце. 29 чэрвеня, у дзень сьвята Пятра і Паўла, 1951 г Ёзаф Ратцынгер і яго брат Георг былі рукапакладзеныя ў сьвятары кардыналам Фаўльхаберам ува Фрайзінгу.
У 1953 г Ратцынгер абараняе дысэртацыю па багаслоўі ў Мюнхенскім універсітэце. Тэма ягоных працаў - "Народ і дом Божы ў эклезыялогіі Аўгусьціна". Доктарскую дысэртацыю ён прысьвячае ўжо багаслоўі гісторыі ў сьвятога Банавэнтуры. У 1972 г Ёзаф Ратцынгер разам с Г.У. фон Бальтазарам, Анры дэ Любакам і іншымі засноўвае багаслоўскі каталіцкі часопіс "Камуніё" ("Прычасьце"), прысьвечаны пытаньням багаслоўя і культуры.
24 сакавіка 1977 г Ратцынгер быў пастаўлены архіяпіскапам Мюнхэнскім і Фрайзінгзкім, нягледзячы на сваё нежаданьне. 27 чэрвеня Папа Павел VI узвёў яго ў кардынальскую годнасьць. У 1980 г Папа Ян Павал II прызначае кардынала Ратцынгера главой спэцыяльнай Рады па справах міранаў, а затым прапануе яму пасаду главы Кангрэгацыі па каталіцкай адукацыі. Гэтае прызначэньне патрабавала пакіданьня Мюнхэнскай катэдры і пераезда ў Ватыкан. Першапачаткова Ратцынгер адхіляе прапанову Папы, але 25 лістапада 1981 г ён прымае вырашэньне стаць прэфэктам Кангрэгацыі па справах веравычэньня – ідэалагічнае ведамства Ватыкана, якое успадкавала ад Сьвятарнай інквізіцыі некаторыя функцыі і задачы па абароне царкоўнай дактрыны. Тады ж ён адмаўляецца ад пастырскіх абавязкаў у Нямеччыне і пераяжжае ў Ватыкан. Тут ён становіцца пастаянным удзельнікам япіскапскіх Сінодаў, а ў 1993 г прымае тытул япіскапа рымскага прыгарада Велетры-Сен’і.
У 2000 г Ратцынгер стаў дэканам Калегіі кардыналаў, а тытул яго стаў гучаць як "япіскап Остыі і Велетры-Сен’і".
Пяру Ратцынгера належаць шматлікія працы, такія як "Канец часу?", "Ісьціна і верацярпімасьць", "Бог каля нас", "Прыкліканы да прычасьця", "Бог і сьвет" і іншыя. У багаслоўскіх дыскусіях кардынал Ратцынгер займае кансэрватыўныя пазыцыі, ён выступаў галоўным дарадцам па багаслоўскіх пытаньнях Папы Яна Паўла II. Кардынал Ратцынгер з’яўляецца членам камісіі "Эклезія Дэі" і фактычна галоўным багасловам у Ватыкане. Яго пазыцыя паводле шэрагу пытаньняў стала афіцыйнай пазыцыяй Ватыкана. Так, напрыклад, ён выступіў у абарону каштоўнасьці жыцьця і недапушчальнасьці абортаў, выказваўся паводле шэрагу іншых багаслоўскіх пытаньняў.
У 1986 годзе ён жорстка асудзіў гомасэксуалізм і аднаполыя шлюбы. У 2004 годзе ён закляйміў "радыкальны фэмінізм" як ідэалогію, якая падрывае падмуркі сям’і і дадзеныя Богам адрозьненьні паміж мужчынай і жанчынай. Ратцынгер рэзка выступае супраць разводаў, шлюбаў гомасэксуалістаў, кланаваньне.
Цікава, што ў нядаўнім інтэрвію нямецкай газэце Die Welt Ратцынгер упершыню выказаў меркаваньне, што наступным главой Рымска-каталіцкай царквы можа быць абраны чорнаскуры афрыканскі кардынал. Ён таксама паведаміў, што, будучы на пенсіі, жадае напісаць вялікую тэалагічную працу, прысьвечаную Ісусу Хрысту.
Незадоўга да свайго абраньня главой Ватыкана ў Нямеччыне выйшла ў сьвет кніга Ратцынгера, у якой ён оаспавёў аб сваім бачаньні будучыні каталіцызму. Зь яе вынікае, што Ратцынгер прапануе кансэрватыўны шлях разьвіцьця Царквы і “вяртаньне да вытокаў”. Новы панціфік, у прыватнасьці, незадаволены так званым “мультыкультуралізмам” – зьмяшаньнем розных культураў, якое назіраецца зараз у розных краінах Эўропы.
У сваім аглядзе кнігі Ё. Ратцынгера газэта Suddeutsche Zeitung піша, што кардынал лічыць эўрапейскай хрысьціянства збаўленьнем для цывілізацыі на кантыненце.
У інтэрвію італьянскай газэце Repubblica Ратцынгер не аднйс сябе ні да аптымістаў, ні да пэсэмістаў. "Я, - сказаў ён, - рэаліст, упэўнены ўва ўнутранай сіле веры. Упэўніваюся ў гэтым усё больш, па меры таго, што каталіцтва становіцца ўсё больш “каталіцкім”, г.з. усяленскім. У той час, як іншыя кантыненты адкрываюць свой спосаб быць хрысьціянамі і каталікамі, Эўропа, калыска і апірышча каталіцызму, страчвае свой хрысьцяінскі дух. Для Царквы Рыма гэта рашучы выклік.
Культура, якая распаўсюдзілася ў Эўропе, абсалютна і радыкальна супярэчыць ня толькі хрысьціянству, але і рэлігійным і маральным традыцыям усяго чалавецтва”.
Гэта – толькі малая толіка з таго, што напісана і абвешчана Ратцынгерам, аўтарам некалькіх кнігаў і шматлікіх дакумэнтаў Кангрэгацыі.
Ратцынгера таксама называюць "вайтыланам", то бок працягваючым задумы і дзеяньні Папы Вайтылы - Яна Паўла II. Іх погляды на тэалогію і этыку мала чым розьняцца. На погляд спэцыялістаў па Ватыкане, Ратцынгер – гэта “найбольш цьвёрдае выданьне, чым толькі што сыйшоўшы панціфік”.
Пры гэтым, як сьцьвярджаюць назіральнікі, 78-гадовы Бенядзікт XVI - гэта Папа "пераходнага перыяду". Такія панціфікаты, як правіла, нядоўгія і на вялікія зьмены не прэтэндуюць.
Паміж іншым, з-за сваёй рэзкай пазыцыі ў дачыненьні да лібэральнай часткі Каталіцкай царквы Ратцынгер атрымаў сярод нямецкіх каталікоў мянушку Panzerkardinal (кардынал-танк).
Яшчэ па тэме Папа Рымскі на шляху да Беларусі:
- Кардынал Зянон Грахалеўскі пракаментаваў магчымы прыезд у Беларусь Папы Рымскага
- Аляксандра Лукашэнку прыняў Папа Рымскі Францішак
- МАНІТОРЫНГ СМІ: РАДЫЁ ВАТЫКАНА: Інтэрвію з С.Алейнікам, паслом Беларусі ў Ватыкане: "Дзверы Беларусі для візіту Пантыфіка адчынены і мы чакаем, калі Папа ўвойдзе ў іх"
- Развіццё рэлігійнай сферы ў Беларусі: паміж папам і патрыярхам
- МОНИТОРИНГ СМИ: КОММЕРСАНТ-Ъ: О визите Патриарха в Беларусь и посреднечестве А.Лукашенко в диалоге с Папой: Батька оказался поперёк Папы
- Арх. Иларион Алфеев: "Встреча Святейшего Патриарха с Папой Римским должна быть хорошо подготовлена"