11. Кіраўнік вікарыяцтва

У верасьні 1946 года я атрымаў ад Сыноду прапанову заняць пасаду адміністратара, ці кіраўніка, Паўночна-Германскага вікарыяцтва з рэзыдэнцыяй у Гамбургу. Мяне зацікавіла гэтая прапанова, хоць у Тырсгайме мне жылося спакойна і добра. Стамляла тут толькі бязьдзейнасьць, а ў Гамбургу чакала жывая праца. Запрасіўшы да сябе ў сакратары В. П. Януцэвіча з нашай групы, я выехаў у Гамбург. У той час яшчэ ня быў наладжаны нармальны рух цягнікоў, складана было ў перапоўненых пасажырамі. Даводзілася гадзінамі стаяць на нагах, бо месцы для сядзеньня былі занятыя. Пасьля ўсялякіх цяжкасьцяў у дарозе ўночы прыбылі ў Гамбург. На начлег спыніліся ў бункеры пад вакзалам. Скразьнякі, холадна, хоць паліліся печкі. Спаць не выпадала ўсю ноч, не было і на чым. Даводзілася стаяць ці сядзець на цэмэнтавай падлозе. Гамбург і ўсё вікарыяцтва знаходзіліся ў Брытанскай акупацыйнай зоне55, але ангельскіх салдатаў я нідзе ня бачыў. Кіравалі ўсім немцы пад наглядам ангельцаў.

Раніцою выправіліся пешшу ўздоўж чыгункі да так званага Архіпастырскага падворку па дадзеным мне адрасе. Ішлі каля гадзіны. Адшукалі гэты падворак зь цяжкасьцю. Было вельмі рана і ў доме ўсе яшчэ спалі. На званок у дзьверы выйшаў заспаны Віктар Віктаравіч і пусьціў нас у дом. Форма дома - доўгі барак і пасярэдзіне прыбудаваны другі паверх. У ім разьмяшчалася аранжарэя багатага гандляра-габрэя. Недалёка ў садзе - ягоная віла. Праз вуліцу - возера Альстэр-Зэ. Гэты раён быў заможны, тут знаходзіліся вілы розных гандляроў. 3 аднаго боку барака разьмясьцілася царква ў гонар вялебнага Пракопія Усьцюжскага Цудатворцы, пасярэдзіне - кухня і сталовая, а далей - маленькія пакоі для жыльля. Гэтае памяшканьне атрымаў ад ангельскіх ваенных уладаў архімандрыт Нафанаіл (Львоў), які і арганізаваў гэты падворак. Анастасій з мітрапалітам Серафімам высьвецілі яго ў епіскапа, але за ягоныя дрэнныя паводзіны перавялі Нафанаіла ў Мюнхэн, а адтуль у Парыж, дзе ён узначаліў Заходне-Еўрапейскую епархію Рускай Замежнай Царквы. Яго не было ў Гамбургу, калі я сюды прыехаў. У Гамбургу архімандрыт Нафанаіл кіраваў Паўночна-Германскім вікарыяцтвам.

Увайшоўшы у дом, я ўбачыў паўсюдны беспарадак і няскончаны рамонт. Апрача кухні, не было памяшканьня, каб адпачыць пасьля доўгай і стамляльнай дарогі. Прытуліў нас у сябе протаіерэй Стэфан Ляшэўскі, які жыў непадалёку. У яго і спыніўся.

У Гамбургу існавала старая Сьвята-Мікалаеўская царква на трэцім паверсе Брацкага дома. У пакоі побач з гэтай царквой разьмяшчаліся два сьвятары Мікалай Чаркашын і Масіч, якія былі з казакамі і пазьбеглі прымусовай рэпатрыяцыі. Я ведаў іх, калі яны служылі сьвятарамі ў казакоў у Італіі. Мне прыемна было сустрэцца зь імі як з былымі сваімі сьвятарамі. Сьвята-Мікалаеўская і Сьвята-Пракопаўская цэрквы знаходзіліся побач, дзесьці з паўкілямэтра адна ад адной.

У бліжэйшую нядзелю я праводзіў Набажэнства ў Сьвята-Мікалаеўскай царкве, бо другая рамантавалася. Невялікая пакаёвая царква была запоўненая народам. Хораша сьпяваў царкоўны хор пад кіраўніцтвам дыякана Пятра Завадоўскага, які пазьней эміграваў у Бразылію. Як належыць, я сказаў павучаньне. У наступную нядзелю я служыў літургію ў вялікім лягеры ў Фішбэку, недалёка ад Гамбурга. Там пражывала каля дзьвюх тысяч праваслаўных бежанцаў з савецкіх тэрыторый Украіны, Беларусі і часткі Расеі, якія былі акупаваныя нямецкімі войскамі падчас вайны. У гэтым лягеры настаяцелем царквы быў ігумен Віталій (Усьцінаў), пазьней епіскап-вікарый у Бразыліі, а потым у Канадзе - кіраўнік епархіі. Яму дапамагалі два сьвятары Мікалай Усьпенскі і Сяргей Шчукін.

На суседняй віле з падворкам разьмяшчаўся так званы Гамбурскі Камітэт, які складаўся з рускіх салідарыстаў і займаўся рэгістрацыяй рускіх бежанцаў, якія мелі намер перасяліцца ў Марока, Аргентыну. Францыю ды іншыя краіны. За сваю працу сябры камітэту атрымоўвалі плату ад рэгістраваных асобаў. На гэта яны жылі досыць добра. Супрацоўнікам камітэту і ягоным старшынёй быў епіскап Нафанаіл. За яго ўсе стаялі гарою і спадзяваліся на яго хуткае вяртаньне. Да мяне яны ставіліся ня толькі абыякава, але і варожа, бо сваім епіскапам лічылі Нафанаіла. У такім духу яны праводзілі агітацыю ў Гамбургу. у Фішбэку ды ў іншых лягерах. Гэтае становішча мне не падабалася. таму я вырашыў адмовіцца і паехаў у Мюнхэн да мітрапаліта Анастасія.

Мітрапаліт маёй адмовы не прыняў і ўгаварыў вярнуцца ў Гамбург. каб кіраваць прыходам і ў гамбурскай акрузе. Нічога не заставалася. як пагадзіцца. Не слухацца я ня меў права. У Тырсгайме мне было добра, але служба - не дружба, трэба быць там, куды пасылае начальства. Заехаўшы на некалькі дзён у Тырсгайм, забраўшы свае неабходныя рэчы і папрасіўшы не выкрэсьліваць мяне са сьпісу жыхароў, я паехаў напрыканцы лістапада ў Гамбург.

Памяшканьні на падворку так і не рамантаваліся. Справы рамонту вёў інжынэр-архітэктар фон Клот, прыхільнік епіскапа Нафанаіла. Хтосьці яму даў распараджэньне спыніць рамонт спэцыяльна насуперак мне. Здагадаўшыся, у чым справа, я наняў рабочых-немцаў і загадаў рабіць рамонт так, каб закончыць яго ў бліжэйшы час. Убачыўшы мае рашучыя дзеяньні, спадар Клот зьявіўся і пачаў кіраваць працамі. Рамонт быў завершаны. Я пасяліўся ў пакоі падворку на другім паверсе і пачаў рэгулярна весьці Набажэнствы ў Сьв.-Пракопаўскай царкве. Сьв.-Мікалаеўскую царкву я прызначыў для службаў на нямецкай мове для праваслаўных немцаў і грэкаў. Грэкі не наведвалі Набажэнствы, а немцы прыходзілі. Арганізаваўся нямецкі хор пад кіраўніцтвам рускага Якімца, знайшоўся дыякан-немец і я адшукаў студэнта-мэдыка Бакгаўза, які разам з жонкай прыняў праваслаўную веру, пазьней яго падрыхтаваў і высьвеціў у сан дыякана і сьвятара. Яны і праводзілі Набажэнствы па-нямецку раз на месяц для немцаў. Прот. А. Бакгаўз, добры доктар, праводзіць Набажэнствы і да сёньня. Нядаўна ён наведаў мяне ў Буэнас-Айрэсе.

У Гамбургу я меў свой аўтамабіль маркі "Мэрсэдэс-Бэнц" і свайго шафёра. Гэтая акалічнасьць дапамагала мне часьцей наведваць усе лягеры і гарады, дзе жылі праваслаўныя рускія бежанцы ДП і дзе меліся свае цэрквы зь сьвятарамі. Такіх царкоўных супольнасьцяў і сьвятароў было пад маім кіраўніцтвам 25. Усе гэтыя пункты я наведваў пераважна ў прастольныя царкоўныя сьвяты і іншым разам з асаблівай нагоды. Прымалі мяне радасна і ўрачыста. Паўсюль у храмах сьпявалі выдатныя царкоўныя хоры з дасьведчанымі ў сваёй справе рэгентамі. Сьвятары ўсе мелі багаслоўскую адукацыю і пастырскі стан. Я паважаў іх і цаніў, адзначаў іх заслугі герэйскімі ўзнагародамі. Кантакт зь імі ў мяне завязаўся шчыльны. Яны зьвярталіся да мяне ва ўсіх сваіх патрэбах і атрымлівалі маю дапамогу. Многія зь іх мелі свае праблемы, у вырашэньні якіх мне даводзілася ім дапамагаць. Пастырская дысцыпліна падтрымлівалася і парушэньняў не было.

3 такім духавенствам пры спрыяльных умовах я свабодна разьвіваў сваю архіпастырскую дзейнасьць. Першымі маімі крокамі была арганізацыя для духавенства пастырскіх нарад і размоў. Гэта я рабіў двойчы на год. У Гамбургу я ня меў належнага памяшканьня для такіх сходаў, таму атрымаў дазвол зьбіраць сваё духавенства ў замку Імсгаўзэн у правінцыі. Там разьмяшчаўся лютэранскі рэлігійны цэнтар бежанцаў з Усходняй Прусіі. Дырэкцыя іхняга цэнтру давала мне сваё памяшканьне. Мы мелі там бясплатнае харчаваньне за кошт дабрачынных арганізацый дапамогі бежанцам і кватэру для сьвятароў. у замку кожнаму выдзелілі асобныя пакоі з усімі выгодамі. Нашы сходы доўжыліся пяць дзён. У суботу сьвятары вярталіся ў свае прыходы. На працягу дня прафэсары чыталі курсы па розных багаслоўскіх прадметах: маральнае багаслоўе - прафэсар I. Шумілін, Сьвятое Пісьмо - прафэсар Шміт, царкоўны статут і пастырскае багаслоўе -епіскап Афанасій, філязофію - прафэсар Андрэеўскі. Вольнага часу не было. Але гэтыя лекцыі павышалі рэлігійны і асьветны ўзровень нашых сьвятароў. Усе яны, калісьці і чамусьці неяк вучьшіся, але забыліся, а іншыя і зусім не вывучалі многіх з названых прадметаў. Мая мэта заключалася ў тым, каб натхніць пастыраў чым-небудзь і разьвіць у іх пачуцьцё самаадданасьці ў пастырскім служэньні Царкве і народу. Ніхто з архірэяў ў Нямеччыне нічога такога не рабіў. Адзін я рупліва працаваў на карысьць іншых.

Друті раз на год я склікаў духавенства ў Вялікі пост для пастырскага гавеньня. Болып спрыяльныя ўмовы для гэтага былі ў лягеры Фішбэк каля Гамбурга. Пастырскае гавеньне доўжылася тры дні і завяршалася саборным служэньнем першаасьвечанай літургіі ў сераду. Суправаджалася гавеньне штодзённымі вялікапоснымі службамі ўранку і ўвечары, а таксама пастырскімі размовамі пра споведзь і іншыя таемствы Царквы. Абмяркоўваліся мэтады, як найлепш праводзіць споведзь, каб яна дасягала сваёй мэты. Шмат часу аддавалася таксама на абмеркаваньне пытаньня падрыхтоўкі да прыняцьця Сьвятых Таемстваў Хрыстовых. Думаю, што такія гугаркі былі неабходныя для пастырскай і духоўнай дзейнасьці ў прыходах. 3 пункту гледжаньня духоўнай настроенасьці і пастырскай самаадданасьці ня ўсе сьвятары былі на вышыні. Такіх выправіць нялёгка.

Не забываўся я на моладзь. 3 дапамогай прадстаўніка Сусьветнай Рады Цэркваў56 містэра Патэрсана Моргана я зьбіраў гэтую моладзь з лягераў у адным з цэнтраў УМКА для духоўнай гугаркі. Такія зьезды моладзі доўжыліся пяць дзён. На маё запрашэньне чыталі лекцыі прафэсар Андрэеўскі, протаіерэй Ёванавіч і іншыя. Мэта гэтых нашых зьездаў - жаданьне пазнаёміць моладзь з догматамі Праваслаўнай веры і з вучэньнем Царквы. На зьездах зьбіралася столькі моладзі, колькі магло зьмясьціцца ў памяшканьні УМКА. Тут выдавалася ня толькі ежа, але і можна было пераначаваць.

Па маім хадайніцтве згаданы Патэрсан Морган ад імя Сусьветнай Рады Цэркваў забясьпечваў нашых праваслаўных бежанцаў у лягерах розным адзеньнем (касьцюмамі, бялізнай і г. д.). Разьмяркоўвалі гэтыя рэчы сярод прыхаджанаў настаяцелі цэркваў з прызначаным імі камітэтам вернікаў. Адзеньне атрымлівалі ўсе, але ня ўсе мелі ў ім патрэбу. Некаторыя гэтыя рэчы прадавалі немцам ці мянялі на прадукты. Былі не задаволеныя камітэцкім разьмеркаваньнем рэчаў, але іх нараканьні былі беспадстаўныя.

Да мяне, як да епіскапа, зьвярталіся сэрбскія сьвятары па дапамогу ў розных сваіх пастырскіх патрэбах. Галоўным чынам, я забясьпечваў іх сьв. мірам. Свайго епіскапа ў Нямеччыне яны ня мелі, а падпарадкоўваліся епіскапу Дыянісію, які жыў ў ЗПІА і ў Нямеччыну не прыяжджаў. Гэты епіскап, даведаўшыся, што сэрбскія сьвятары зьвяртаюцца да мяне з рознымі просьбамі, выдаў строгую забарону гэта рабіць, матывуючы тым, што рускія епіскапы імкнуцца русыфікаваць сэрбаў. Сэрбскія сьвятары аднесьліся да такога загаду епіскапа Дыянісія досыць скептычна і пастанавілі на сваім сходзе прынесьці мне прабачэньні за паводзіны свайго епіскапа. I надалей яны падтрымлівалі са мною сяброўскія стасункі, запрашалі наведаць іх лягер і правесьці ў іхніх храмах Набажэнствы. Я ахвотна езьдзіў да іх і маліўся ў іх храмах. Усім сваім лягерам яны сустракалі мяне ўрачыста, з прамовамі і пачастункамі па іхняму звычаю. Шмат хто зь іх пазьней выехаў у Аўстралію, туды і я быў прызначаны з Германіі. Там я зноў сустракаўся зь імі.

Паведамілі мне ў 1948 годзе, што ў канцэнтрацыйным лягеры ў Мюнстэры знаходзяцца дзьве тысячы сэрбскіх вайскоўцаў з партыі Лёціча, прывезеныя з Італіі. Ангельскія ўлады зьбіраліся іх перадаць камуністу і дыктатару Югаславіі Ціта57, дзе іх чакаў суд і расправа як над ворагамі. Зь цяжкасьцю я атрымаў дазвол ангельскіх ваенных уладаў у Нямеччыне, каб адведаць зьняволеных. Гэта было на пачатку жніўня. 3 пэўнымі ўмовамі дазвол мне далі. Нанёс візыт спачатку камэнданту гэтага лягера - ангельскаму палкоўніку, сымпатычнаму і прыветліваму чалавеку ў сталым веку. Я прыехаў на сваім аўтамабілі з шафёрам і сакратаром у якасьці перакладчыка. Палкоўнік сустрэў мяне гасьцінна, пачаставаў кавай, а потым пасадзіў мяне і перакладчыка ў свой аўтамабіль і павёз у лягер, які быў абгароджаны высокай сьцяной з калючага дроту ў два рады і вакол якога хадзілі ангельскія патрулі. Каля лягернай брамы ў палкоўніка запыталіся пароль і запатрабавалі паказаць асабістыя дакумэнты. Пасьля гэтага патруль адваліў ад брамы цяжкія мяшкі зь пяском і ўпусьціў нас, зачыніўшы яе за намі. Мне стала ніякавата: упершыню ў сваім жыцьці я апынуўся за калючым дротам. Зайшлі ў канцылярыю, дзе былі свае начальнікі. Я папрасіў склікаць усіх праваслаўных у капліцу на кароткае Набажэнства. Камэндант прасіў мяне не закранаць палітыкі а ні ў казаньні, а ні ў размовах. Я паабяцаў. На Набажэнства прыйшлі чалавек 50 зьняволеных. Адслужыўшы малебен, я сказаў ім кароткае слова, заклікаючы верыць у сілу Божую і маліцца пра вызваленьне зь няволі. Пасьля Набажэнства мяне зноў запрасілі ў канцылярыю. дзе ўжо былі сэрбскі протаіерэй Н. Простран і брат Лёціча, яны папрасілі мяне прыслаць ім антымінс і сьвяшчэнны посуд для правядзеньня літургіі на сьвята Усьпеньня Божай Маці, якое прыпадала на 15(28) жніўня, бо яны хацелі ўсе прычасьціцца перад сьмерцю: іх у хуткім часе зьбіраліся выдаць Ціта. На зваротным шляху з лягера я прасіў палкоўніка выратаваць іх ад выдачы камуністам на сьмерць. Ён абяцаў зрабіць што зможа.

Праз год пасьля гэтага зайшлі да мяне ў Гамбургу два сэрбы - былыя вязьні з лягера ў Мюнстэры, дзякавалі мне за той візыт і расказалі, што яны выкапалі падземны ход пад калючым дротам і па адным уцяклі праз выкапаны праход на волю. Ангельцы іх не шукалі. Цяпер яны ад'яжджаюць у ЗПІА на пастаяннае жыхарства. Я тады зразумеў, што ўцёкі адбыліся зь ведама палкоўніка, які хацеў гэткім чынам іх вызваліць. Магчыма, нават ідэю камусьці падказаў, але сам на гэта заплюшчыў вочы.

У Брытанскай зоне Нямеччыны я лічыўся афіцыйнай асобай Праваслаўнай Царквы. Мой подпіс прызнавалі ва ўсіх ангельскіх і нямецкіх установах. 3 1948 года я атрымліваў месячны заробак зь нямецкай казны як епіскап. Гарадзкія ўлады магістрата запрашалі мяне на ўрачыстыя прыёмы царкоўных гасьцей з-за мяжы, як, напрыклад. Кентэрбэрыйскага архіепіскапа. Гэтыя ж ўлады выдалі мне пасьведчаньне, што я зьяўляюся грамадзянінам горада Гамбурга, які па даўняй традыцыі лічыўся вольным горадам - Ганзэнскім гарадам. Улады ставіліся да мяне прыхільна. Я тады добра размаўляў па-нямецку і ня меў патрэбы ў перакладчыку. Але ў выключных выпадках браў з сабою свайго перакладчыка Н. С. Бунякоўскага ці С. С. Іванова.

Галоўная кватэра ІРА58 запрапанавала мне прызначыць прадстаўніка ад рускіх для пастаяннай сувязі з гэтай бежанскай арганізацыяй. Я зрабіў памылку, што запрасіў Гамбурскі камітэт на нараду па гэтым пытаньні. Яго члены сарвалі вырашэньне праблемы сваімі інтрыгамі супраць мяне, асабліва ягоны старшыня. У выніку я адмовіўся ад прапанаванай мне місіі прызначэньня прадстаўніка ад рускіх-бежанцаў пры Галоўнай кватэры ІРА, яго так і не прызначылі. Іншыя нацыянальнасьці мелі сваіх прадстаўнікоў. Гамбурскі камітэт спрабаваў устанавіць сваю дыктатуру ў рускіх справах і нікога іншага не дапускаў. Аднак улады не прызнавалі гэтага камітэту. Ён існаваў і дзейнічаў самастойна як салідарысцкая арганізацью. Вялікай папулярнасьці сярод рускіх ДП ён таксама ня меў: не прымалі яго дыктатуры.