Адкрыццё праваслаўнай гімназіі ў Бабруйску
У межах дамовы пра супрацоўніцтва паміж Царквой і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 31 жніўня адбудзецца адкрыццё праваслаўнай гімназіі ў г. Бабруйску. За парты ў гэтай унікальнай установе адукацыі сядуць 17 першакласнікаў.