Біблія ў беларускім перакладзе: праблема высокага стылю
Пры чытаньні беларускамоўных тэкстаў Старога і Новага Запаветаў, з аднаго боку, можна толькі ганарыцца багацьцем і лексічнай разнастайнасьцю беларускай мовы, што паказалі перакладальнікі, з другога, хацелася б адзначыць, што перакладальнік павінен тонка адчуваць кожнае слова, добра ведаць ня толькі мову арыгінальных твораў і мову перакладу, але і быць сапраўдным вернікам. Толькі такая сімфонія веды і веры можа быць гарантам найбольш дакладнай перадачы зьместу і існасьці падзеяў і зьяваў біблейскай гісторыі.