Снежань 2007

  1. 2 снежня ў нядзелю ў католікаў пачаўся Адвэнт.

    Адвэнт — час радаснага чакання нараджэння Хрыста.Чатырохтыднёвы час перад Божым Нараджэннем прызначаны для годнай падрыхтоўкі вернікаў да прыняцця нованароджанага Дзіцяці Езуса называецца Адвэнт. Гэта лацінскае слова азначае прыйсце Збаўцы.

  2. Другая энцыкліка Бэнэдыкта XVI «Spe salvi»

    Раніцай 30 лістапада 2007 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падпісаў сваю другую энцыкліку Spe salvi — «у надзеі мы былі збаўленыя». Як сведчыць назва, дакумент прысвечаны хрысціянскай надзеі.

  3. КРУГЛЫ СТОЛ ПРА СВАБОДУ СУМЛЕНЬНЯ

    28 лістапада ў Менску прайшоў круглы стол «Свабода сумленьня і веравызнаньня ў Беларусі». У яго працы ўзялі ўдзел лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч, старшыня БСДП (НГ) Мікола Статкевіч, Павал Севярынец і Аляксей Шэін, вернікі і сьвятары, а таксама заходнія дыпляматы.

Старонкі